Абвешчана журы конкурсу "Заспявай 3.0"
14.04.2016 14:56
—
Новости Культуры
|
Сёлета найлепшых у спеўным конкурсе, які праводзяць інтэрнэт-партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне», назавуць 12 cябраў журы: Алег Хаменка (лідар гурта «Палац», выкладчык, вядучы жывых канцэртаў «Заспявай»), Лявон Вольскі (музыка, літаратар), Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта TonqiXod), Ганна Янкута (перакладчыца, літаратурны крытык), Сяргей Пукст (музыка, паэт, выкладчык), Віталь Рыжкоў (паэт, музыка), Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык), Глеб Лабадзенка (мовазнаўца, паэт), Сяргей Балахонаў (літаратар, перакладчык), Яўген Карпаў (журналіст TUT.BY), Сяргей Будкін (Tuzin.fm) і Павал Бераговіч (фонд «Вяртанне»). Журы абярэ найлепшых у трох намінацыях. У «Спеўнай паэзіі» удзельнікам конкурсу прапануецца пакласці на музыку верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 33 гады. Для «Беларускага кавера» — выканаць па-свойму вядомую беларускую песню. А для «Замежнага перакладу» — перакласці на беларускую і выканаць вядомы замежны хіт. Да ўдзелу ў «Заспявай 3.0» запрашаюцца выканаўцы 16−33 год. Кожны з канкурсантаў можа падаць заяву як у адну з намінацыях, так і паўдзельнічаць у дзвюх або трох. Прызавы фонд сёлета складае 1500 еўра. Заявы прымаюцца да 1 траўня на мэйл Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны абяруць лепшых выканаўцаў у трох намінацыях - "Спеўная паэзія", "Замежны пераклад" і "Беларускі кавер" і размяркуюць прызавы фонд у памеры 1,5 тысячаў еўра. |
|