Новы фармат краўдфандынгу. Слухачы вызначаць сваіх фаварытаў конкурсу "Заспявай 3.0"Заспявай. 21.by

Новы фармат краўдфандынгу. Слухачы вызначаць сваіх фаварытаў конкурсу "Заспявай 3.0"Заспявай

14.06.2016 15:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сайце Talaka.by стартавала народнае галасаванне за найлепшых удзельнікаў трэцяга конкурсу «Заспявай».

У галасаванні бяруць удзел па шэсць фіналістаў у трох намінацыях конкурсу – «Спяваная паэзія», «Беларускі кавер» і «Замежны пераклад». Усе іх песні можна пачуць на старонцы праекту на Talaka.by. Каб аддаць свой голас за ўпадабаную кампазіцыю, трэба зрабіць грашовы ўнёсак. Па выніку галасавання пераможца ў кожнай намінацыі сарве банк – забярэ грошы на сваё далейшае творчае развіццё.

«Разам з праектам Talaka.by мы вырашылі зрабіць падвядзенне вынікаў у такім фармаце, каб кожны, хто сочыць за конкурсам, не проста мог выказаць свае сімпатыі, але рэальна падтрымаць таго артыста і песню, якая прыйшлася да спадобы. І тым самым паўплываць на будучыню беларускай музыкі, бо з такой падтрымкі могуць з’явіцца новыя песні, кліпы і музычныя праекты», – кажа кіраўнік конкурсу «Заспявай 3.0» Сяргей Будкін.

У такі спосаб найлепшых выканаўцаў вызначаюць у Беларусі ўпершыню. Гэта кампанія пакліканая паказаць яшчэ большыя магчымасці краўдфандынгу, патэнцыял якога ў нас пакуль не выкарыстоўваецца напоўніцу.  «Разам з партнёрамі з Tuzin.fm, мы рады прапанаваць беларусам новы формат краўдфандынгу – “галасаванне рублём”, – кажа заснавальнік Talaka.by Яўген Клішэвіч. – Гэта дае магчымасць  не толькі адказна вызначаць пераможцаў у конкурсах новага тыпу, але і збіраць грошы на прызавы фонд. А для удзельнікаў такого тыпу галасавання – гэта шанец увайсці ў народнае журы і наўпрост уплываць на развіццё новых напрамкаў творчасці».

Усіх фіналістаў конкурсу таксама можна паслухаць ужывую. Ва ўнутраным дворыку на плошчы Свабоды, 4 (тэраса кавярні «Chill Out») усё лета праходзяць канцэрты летняй серыі «Заспявай 3.0» пры падтрымцы вядомых выканаўцаў. Бліжэйшая імпрэза пройдзе 24 чэрвеня. Разам з фіналістамі конкурсу гуртом SnopSnoǔ, Станіславам Чахоўскім і Яўгенам Барышнікавым на сцэну выйдзе з акустычным сэтам гурт Nizkiz.

24.06. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19.00-22.00. Заспявай 3.0: Яўген Барышнікаў, SnopSnoǔ, Станіслаў Чахоўскі і Sun Beat. Госць – Nizkiz. Кошт квіткоў: 100 000 руб. (папярэдне), 150 000 руб. (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце Talaka.by стартавала народнае галасаванне за найлепшых удзельнікаў трэцяга конкурсу "Заспявай".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика