У дзень 125-годдзя Максіма Багдановіча гродзенцы ўспомнілі паэта і памаліліся на магіле яго маці
09.12.2016 16:18
—
Новости Культуры
|
У дзень 125-годдзя з дня народзін «Мы сёння памаліліся за спачын душаў паэта Максiма Багдановіча i яго бацькоў. Усё што мы можам зрабіць у гэты дзень, гэта прыйсці і памаліцца на магіле маці Марыі Апанасаўны. На жаль, на магілу самога паэта мы паехаць у Ялту не можам, але нам важныя ўсе месцы звязаныя з яго імем. I гэта не толькі музей, але і магіла яго маці. I нам важна што гэтая магіла побач з царквой, гэта сведчыць пра тое што Марыя Апанасаўна верыла ў Бога. Сёння наша малітва, гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей. У нядзелю 11 снежня мы запрашаем гродзенцаў ужо на літаратурную імпрэзу, куды прыйдзе стваральніца музея Максіма Багдановіча, паэтка Данута Бічэль i іншыя творцы. Усе разам мы Прыйшлі на паніхіду і звычайныя гараджане. Напрыклад, Наталля Карповіч прыйшла пакланіцца на магiлу маці «Віншую ўсіх беларусаў з Днём нараджэння Максіма Багдановіча. У першую чаргу я ўдзячная гэтаму паэту за верш «Пагоня «, які вельмі важны для нас. Ды і шмат іншых вядомых вершаў за сваё жыццё напісаў гэты выбітны челавек. І ў дзень яго нараджэння я прыйшла сказаць дзякуй і пакланiцца на магіле яго маці». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень 125-годдзя з дня народзін Максiма Багдановіча на старых праваслаўных могiлках у Гродне святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта.
|
|