Сваякі Трампа пабудуюць мемарыял у былым яўэрйскім гета ў Наваградку
16.01.2017 16:34
—
Новости Культуры
|
Сват Дональда Трампа Чарльз Кушнер, які мае беларускія карані, прафінансуе будаўніцтва мемарыяльнай сцяны на тэрыторыі «Музею яўрэйскага супраціву» ў Навагрудку. Пра гэта "Свабодзе" расказала стваральніца і экс-дырэктар музею Тамара Вяршыцкая. Праект мемарыяльнага комплексу «Тунэль» у былым яўрэйскім гета пачаў рэалізоўвацца яшчэ восенню 2013 года. Як паведамляе "Свабода", сват і свацця Трампа — Чарльз і Сірыл Кушнеры абяцаюць прафінансаваць будаўніцтва сцяны, прысвечанай памяці 250 яўрэяў, якія ўцяклі праз тунэль з гета. Траціна з іх выжыла, астатнія загінулі ў тым тунэлі. «Фонд Кушнераў выдзяляе да 60 тысяч долараў на праект», — кажа Вяршыцкая. Яна лістуецца са сваякамі новага амерыканскага лідара і кажа пра іх цікавасць да беларуска-яўрэйскай спадчыны. «Сцяна будзе пабудаваная паводле ідэі таленавітага маладога скульптара Георгія Заборскага, з вядомай дынастыі скульптараў. Загінулых будуць сімвалізаваць рознакаляровыя пліты, а жывых — адтуліны ў самой сцяне, праёмы, праз якія можна бачыць навакольны свет: неба, дрэвы і ўсё, што бачыць жывы чалавек», — кажа Тамара Вяршыцкая. Паводле яе словаў, будаўнічыя працы пачнуцца ўжо вясной, як толькі сыдзе снег. А ўрачыстае адкрыццё чакаецца не пазней за наступную зіму. Плануецца, што на адкрыццё прыедзе сям’я Кушнераў у поўным складзе. Як Бабуля Кушнера і яе сястра баяліся, што іх бацька адстане, таму перамясціліся ў канец групы, каб быць побач з ім. Аднак калі першыя яўрэі выйшлі з тунэлю, іх ужо чакалі нацысты. Па людзях адкрылі агонь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сват Дональда Трампа Чарльз Кушнер, які мае беларускія карані, прафінансуе будаўніцтва мемарыяльнай сцяны на тэрыторыі "Музею яўрэйскага супраціву" ў Навагрудку. |
|