Скарына Алега Янкоўскага і "тусоўка" 500-гадовых. Як першадрукара ўвасаблялі ў помніках і ў кіно
06.08.2017 06:04
—
Новости Культуры
|
Як у кожнага вялікага чалавека, пасля смерці ў Францыска Скарыны пачалося другое жыццё, не менш насычанае за першае. Пуцёўку ў вечнасць першадрукар атрымаў у тым ліку дзякуючы прадстаўнікам творчых прафесій, якія рабілі яго героем сваіх твораў. TUT.BY разам з ![]() «Пастамент помніка трэснуў за тыдзень да адкрыцця»Першы помнік Францыску Скарыне на тэрыторыі Беларусі натуральна з'явіўся ў яго родным Полацку. Піянерам «скарыніяны» у скульптуры стаў Аляксей Глебаў, будучы народны мастак Беларусі. На яго рахунку ажно тры працы, прысвечаныя першадрукару. Адразу пасля вайны, у 1946-м, ён зрабіў з гіпсу невялікую мадэль, якую пазней адлілі ў бронзе. На ёй Скарына трымаў у руцэ глобус. У 1954-м — драўляную статую знакамітага палачаніна (абедзьве працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі). Напрыканцы 1960-х, ужо перад смерцю Глебаў выканаў мадэль помніка, якая ў 1974-м была ўсталявана ў Полацку яго вучнямі Ігарам Глебавым і Андрэем Заспіцкім. Вышыня бронзавага помніка склала 12 метраў, вышыня самой скульптуры — 5,5 метра. За яго Глебаў пасмяротна быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. ![]() Другі помнік павінен быў паўстаць у Мінску. У 1990 годзе спаўнялася 500 год са дня нараджэння Скарыны (меркавалася, што ён з’явіўся на свет каля 1490 года). Папярэдне ў беларускай сталіцы быў аб'яўлены конкурс на лепшы праект помніка. Пераможцам стаў скульптар Алесь Драганец. Помнік, створаны паводле яго праекту, адлілі ў бронзе. Але ўсталяваць насупраць Акадэміі навук, дзе папярэдне меркавалася, не змаглі. Тагачаснае кіраўніцтва акадэміі было катэгарычна супраць любой скульптуры, якая нібыта псавала архітэктурны ансамбль. ![]() На пэўны час пра працу Драганца забыліся. Але калі ў 2005 годзе ля метро «Усход» адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, першадрукар быў усталяваны каля яе. Затое ў Лідзе чакаць не сталі. Адкрыць помнік Скарыне ў пачатку 1990-х гадоў прапанавала гарадская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы». ![]() Праект стварыў скульптар Валяр’ян Янушкевіч, а непасрэдна ўстаноўкай помніка займаўся архітэктар Рычард Груша. У інтэрв'ю «Радыё Свабода» ён Пазней эстафету падхапіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пляцоўкай для помніка стаў унутраны дворык, які знаходзіцца паміж галоўным корпусам, будынкамі некалькіх факультэтаў і рэктарата. ![]() У 1999 годзе там была ўшанавана памяць святой Ефрасінні Полацкай, аўтара «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага і Францыска Скарыны. Пазней да іх пачэснай кампаніі далучыліся скульптуры філосафа і асветніка Сымона Буднага, пісьменніка, асветніка і перакладчыка Васіля Цяпінскага, а таксама святога Кірылы Тураўскага. Самым маладым у гэтай суполцы — 500 гадоў, самым старэйшым — каля 900. Дарэчы, аўтарам помніка Скарыне стаў айчынны скульптар Сяргей Адашкевіч. Дзякуючы яго працы з'явілася цікавая студэнцкая традыцыя: перад іспытам трэба падысці да Скарыны і папрасіць у яго «ясную галаву» на іспыце і добрай адзнакі. Кажуць, дапамагае. Перад эміграцыяй у Прагу — пяць гадоў на гаспадарчым двары![]() У 1990-я гады скульптуры Скарыны з’явіліся за межамі Беларусі. Конкурс на стварэнне манумента беларускаму першадрукару ў Празе быў аб'яўлены яшчэ ў пачатку 1990-х. Перамог праект Эдуарда Астаф’ева. Помнік быў ![]() У 2005 годзе помнік Скарыне з'явіўся яшчэ ў адным замежным горадзе — Калінінградзе (колішнім Кёнігсбергу). У 1530 годзе друкар прыехаў туды, каб паступіць на службу да герцага Альбрэхта і заснаваць тыпаграфію. Але неўзабаве вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае. Прычым прыхапіўшы двух мясцовых спецыялістаў, што вельмі ўзлавала герцага. Скульптара Анатоля Арцімовіча была ўсталявана ў двары Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цікава, што ў старажытнай Вільні (сучасным Вільнюсе), дзе Скарына друкаваў свае кнігі, асобнага помніка яму няма. Праўда, яшчэ ў 1973 годзе ў двары дома № 4 на вуліцы Stikliu, дзе ў 16 стагоддзі мясцілася друкарня Скарыны, а пазней — братоў Мамонічаў, быў усталяваны помнік «Летапісец». ![]() Ён прысвечаны Скарыне, а таксама Івану Фёдараву і Пятру Мсціслаўцу, якія распачалі кнігадрукаванне ў Беларусі, Украіне і Расіі. Менавіта ў гэтай друкарні з'явіліся на свет легендарныя Скарынавы «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525), а пазней «Трыбунал» (1586) і «Трэці статут ВКЛ» (1588) — галоўныя заканадаўчыя дакументы Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, неўзабаве ў свеце Як браты Янкоўскія сталі братамі СкарынаміФранцыску Скарыне не вельмі пашанцавала з кіно. Першы дакументальны фільм пра яго з’явіўся толькі ў 1963 годзе, калі на Мінскай студыі навукова-папулярных і хроніка-дакументальных фільмаў была створана стужка «Георгій Скарына» (у савецкія часы першадрукара памылкова называлі Георгіем). Дакументальныя стужкі з'яўляліся пра яго і пазней. А вось мастацкі фільм пакуль вядомы толькі адзін. У 1970 годзе на экраны выйшаў фільм «Я, Францыск Скарына», зняты паводле рамана Міколы Садковіча і Яўгена Львова «Георгій Скарына». Пісьменнікі пачалі працаваць над кнігай напрыканцы Другой сусветнай вайны. Адна за адной паслядоўна выходзілі тры часткі (апошняя — у 1956 годзе). Аўтары ідэалізавалі Скарыну, які паўставаў ледзь не чалавекам без заганаў і патрыётам роднага краю. Рэжысёр Барыс Сцяпанаў, які дагэтуль зняў «Альпійскую баладу» паводле аднайменнага твора Васіля Быкава, запрасіў на здымачную пляцоўку двух братоў. Першадрукара іграў Алег Янкоўскі, яго брата Івана — Расціслаў Янкоўскі. Сярод акцёраў была і знакамітая Стэфанія Станюта. Стваральнікаў стужкі крытыкавалі за пэўную гістарычную недакладнасць, меладраматызм асобных сцэн і празмерную ўвагу да асабістага жыцця. Хоць вобраз Скарыны — абаяльнага, разумнага і свабодалюбівага чалавека — стаў поспехам Алега Янкоўскага.Той фільм выйшаў у 1970 годзе, але іншых мастацкіх стужак так і не з'явілася. Кінематаграфістаў не натхніў і раман Алега Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае», які ў 1989 годзе выйшаў на рускай мове ў папулярнай серыі «Жыццё знакамітых людзей». Гэта было агульнасаюзнае прызнанне. Як пісала даследчыца Ганна Навасельцава, Лойка «аб'яднаў у мастацкае цэлае навуковы пошук і вымысел, адлюстраванне гістарычных фактаў і пісьменніцкія гіпотэзы. Скарына паўстае тытанам Адраджэння». ![]() Не вельмі Скарыне пашанцавала і ў тэатры. У 1925 годзе пісьменнік Міхайла Грамыка напісаў першую п'есу пра першадрукара: «Скарына — сын з Полацка». Яе паставілі ў БДТ-1 (цяперашні Купалаўскі тэатр). Але далей адбылася трагедыя: здзейсніўся ўсяго адзін паказ, а рукапіс, які перадалі ў Акадэмію навук, згубіўся. Сам аўтар, які зведаў рэпрэсіі, так і не змог яе аднавіць. Праз гады ён згадаў толькі некалькі радкоў: «На вежы выбiла чатыры, а доктара ўсё няма з друкарнi… I ўчора так, i сёння — кожны дзень!» П'есу «Георгій Скарына», якую напісаў Міхась Клімковіч (аўтар слоў да гімна «Мы, беларусы…»), уключылі ў план Купалаўскага тэатра на 1946/1947 год, але так і не паставілі. Пазней п'еса ператварылася ў драматычную трылогію. Паводле яе сваячка творцы, Святлана Клімковіч, напісала лібрэта, а кампазітар Дзмітрый Смольскі — оперу «Францыск Скарына» (1980). Але да сцэны апошняя таксама не дайшла. Крыху больш пашанцавала драматургу Алесю Петрашкевічу. Сваю ролю сыграла і яго пасада: творца пэўны час з'яўляўся загадчыкам аддзела культуры ЦК КПБ. П’есу «Напісанае застаецца» паставілі ў Гродненскім драматычным (1978) і ў Купалаўскім тэатрах (1979). У апошнім ролю Скарыны сыгралі Віктар Тарасаў і Уладзімір Рагаўцоў. А вось яго ж п’еса «Прарок для Айчыны» (1990) ужо не мела такога поспеху. У 1990-я, ужо пасля распаду СССР, вобраз Скарыны стаў інтэрпрэтавацца больш вольна. Так, у спектаклі Рэcпyблiкaнcкага тэaтpа беларускай драматургіі «Vita brevis, aбo Нaгaвiцы cвятoгa Гeopгiя» (п'еса Мaкciма Клiмкoвiча i Мipacлaва Адaмчыка) Скарына станавіўся фрывольным фарсавым персанажам і аматарам любоўных прыгод. Напрыклад, сцэна яго дыспута з Мартынам Лютэрам была паказана праз стасункі палачаніна з жонкай апошняга. ![]() Ужо ў наш час дадатковым штуршком да развіцця тэатральнай скарыніяны стаў конкурс п'ес «Францыск Скарына і сучаснасць», які быў аб’яўлены ў мінулым годзе. Аўтары прапанавалі журы 32 твора, прычым некаторыя з іх ужо пастаўлены на сцэне. Так, п'еса Віктара Марціновіча «Кар'ера доктара Раўса» Пакрысе ў беларускай культурнай прасторы Скарыны становіцца ўсё больш і больш. Як кажуць, гэта яшчэ не мяжа. Скарына — той чалавек, які аб’ядноўвае ўсіх беларусаў. А значыцца, новыя творы пра Скарыну і помнікі, прысвечаныя яму, не прымусяць сябе чакаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як у кожнага вялікага чалавека, пасля смерці ў Францыска Скарыны пачалося другое жыццё, не менш насычанае за першае. Пуцёўку ў вечнасць першадрукар атрымаў у тым...
|
|