Памерла мовазнаўца Валянціна Лемцюгова
04.03.2018 12:44
—
Новости Культуры
|
Пра смерць мовазнаўцы Валянціны Лемцюговай «Учора не стала Валянціны Пятроўны Лемцюговай. З яе імем звязана шмат важных для Беларусі і нашай філалагічнай навукі даследаванняў. Але для мяне найперш яна была добразычлівым чалавекам, унікальнай жанчынай, выдатным навукоўцам, сапраўднай беларускай патрыёткай. Дастаткова прыгадаць, як яна адстойвала артыкул у Законе аб геаграфічных назвах, у якім прапісана, што спачатку назва даецца на БЕЛАРУСКАЙ мове. У мітусні штодзённых спраў мы не паспяваем аддаць належнае пры жыцці. Застаецца толькі памяць. Светлая памяць Валянціне Пятроўне і шчырая ўдзячнасць за яе слаўныя чалавечыя якасці і зробленыя справы!» — напісала старшыня ТБМ Алена Анісім. Валянціне Лемцюговай было 82 гады. З 1961 працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Узначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры НАН Беларусі. Была навуковым рэдактарам і адным з сааўтараў нарматыўнага тапанімічнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» у 6 кнігах, «Слоўніка мовы «Нашай Нівы» ў 5 тамах (першы з іх выйшаў у 2003 годзе). Валянціне Лецюговай даводзілася не раз адстойваць прынцыпы нацыянальнай тапаніміі пры спробах маніпуляваць гэтым народным скарбам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянціне Лемцюговай было 82 гады. З 1961 працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Узначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры НАН Беларусі.
|
|