Шаркаўчане прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў — да зор”. 21.by

Шаркаўчане прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў — да зор”

24.04.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фальклорны гурт “Святачкі” Шаркаўшчынскай ДШМ

Фальклорны гурт “Святачкі” Шаркаўшчынскай ДШМ

Больш трохсот прадстаўнікоў з усіх раёнаў Віцебшчыны прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў — да зор”, які прайшоў у Расонах. Гэтаму праекту 14 год, і інтарэс да яго з цягам часу толькі павялічваецца, расце колькасць удзельнікаў.

Не застаюцца ў баку і шаркаўчане. Другі год запар у Расонах выступаў інструментальны ансамбль Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў “Журавінка” пад кіраўніцтвам выкладчыка Мечыслава Эмануілавіча Касцюка. Яго выхаванцы не толькі парадавалі прысутных гледачоў сваім умелым музычным выкананнем беларускіх народных твораў, але яшчэ і заваявалі дыплом за другое месца.

Разам з “Журавінкай” на расонскай сцэне ўпершыню выступіў і другі фальклорны гурт Шаркаўшчынскай ДШМ “Святачкі”, якім кіруе выкладчык Ала Уладзіміраўна Міхайлава. Юныя музыкі ўдзельнічалі ў намінацыі “каляндарна-абрадавыя дзеі”. Выступленне ўключала ў сябе паказ народнага абраду з песнямі, інструментальнай музыкай, танцамі, атрыбутыкай, а таксама моўным кампанентам (прыказкамі і прымаўкамі).

— І хоць мае выхаванцы атрымалі толькі дыплом за ўдзел у конкурсе, гэта ніколькі не азмрочыла наш настрой, — падзялілася сваімі ўражаннямі кіраўнік “Святачак” Ала Уладзіміраўна. — Цвёрда ўпэўнена, што гэта выступленне на абласным узроўні з’яўляецца толькі пачаткам, першым крокам да новых музычных вяршынь.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика