Хор ветеранов труда «Золотые года» Докшицкого района получил высокое звание «народный». 21.by

Хор ветеранов труда «Золотые года» Докшицкого района получил высокое звание «народный»

15.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_7960
Днямі стала вядома, што заслужаны калектыў —хор ветэранаў працы “Залатыя гады” — атрымаў высокае званне “народны”. 

Свайму стварэнню ў 2012 годзе ён абавязаны старшыні раённага Савета ветэранаў Іосіфу Падрэзу і дырэктару Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вользе Сушко. Творчага таленту Вольгі Васільеўны хапіла на тое, каб ужо другі калектыў пад яе кіраўніцтвам стаў народным (першым быў вакальны ансамбль “Вярба”). За шэсць гадоў спеўнай дзейнасці хор здолеў стаць адным з тых калектываў, выступлення якіх чакаюць гледачы. Ён аб’ядноўвае каля 40 пажылых людзей, большасць з якіх не навічкі на сцэне. З песняй яны прайшлі па жыцці і зараз шчодра дзеляцца ёй са сваімі прыхільнікамі. У рэпертуары калектыву творы патрыятычнага характару, лепшыя ўзоры савецкіх песень — усяго каля 50 канцэртных нумароў. Пры ім створаны мужчынская і жаночая вакальныя групы, спяваюць 10 салістаў, два дуэты, многія цудоўна чытаюць вершы і байкі, драматычная група ладзіць інтэрмедыі. Калектыў у стане самастойна паставіць вялікі канцэрт, што абавязкова і робіць кожны год да Дня пажылых людзей. “Залатыя гады” — абавязковы ўдзельнік усіх вялікіх раённых святаў, шмат гастралюе.
Высокі ўзровень выканаўчага майстэрства дазволіў калектыву стаць дыпламантам розных конкурсаў і фестываляў абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Першую ўзнагароду — Гран-пры на абласным аглядзе-конкурсе “Не старэюць душой ветэраны” — атрымаў ужо ў 2014 годзе. За ўдзел у конкурсе харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея” ў межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” ўзнагароджаны дыпломам у намінацыі “Высокае выканаўчае майстэрства, зберажэнне і прапаганда харавога жанру”.
Да 70-годдзя Вялікай Перамогі вёў актыўную канцэртную дзейнасць у арганізацыях горада і клубных установах раёна, за што быў узнагароджаны Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У 2015 годзе атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені і Дыплом у намінацыі “Высокае выканаўчае майстэрства, папулярызацыя харавога мастацтва” за ўдзел у конкурсе харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”. Дыпломам быў адзначаны ўдзел калектыву ў названым свяце і на наступны год. У 2016-м на абласным конкурсе “Не старэюць душой ветэраны” атрымаў узнагароды за высокае выканаўчае майстэрства і за значны ўклад у развіццё грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыю самадзейнай творчасці і актыўны ўдзел у культурным жыцці вобласці. Сёлета хор “Залатыя гады” заняў 1-е месца на абласным фестывалі “Не старэюць душой ветэраны”.
Нельга не сказаць яшчэ пра адзін бок дзейнасці гэтага згуртаванага аб’яднання. Для многіх удзельнікаў яно стала тым месцам, дзе яны адчуваюць сябе патрэбнымі, дзе атрымліваюць зарад бадзёрасці, натхнення, жадання жыць і ствараць. Яны разам не толькі рэпетыруюць і выступаюць, але і адпачыва­юць. Хор – гэта мабільны калектыў, здольны вырашаць самыя розныя творчыя задачы. Усё па плячы ветэранам, якія не старэюць душой, і гэта галоўнае.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі стала вядома, што заслужаны калектыў —хор ветэранаў працы “Залатыя гады” — атрымаў высокае званне “народны”.  Свайму стварэнню ў 2012
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика