Мельнікаў Леў Фёдаравіч
18.05.2018
—
Новости Культуры
|
Лёс прывёў Льва Фёдаравіча ў вёску Новая Дуброва. Тут, ды і не толькі, дзякуючы непраўзыдзенаму таленту, любові да любімай справы, стаў вядомым і аўтарытэтным у мясцовых ваколіцах гарманістам і спеваком.У Новадуброўскім клубе, дзе многа гадоў працавала загадчыцай жонка, Валянціна Трафімаўна, стварыўся знакаміты фальклорны калектыў, нязменным акампаніятарам якога стаў Леў Фёдаравіч. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня, быў адзначаны ўзнагародамі. Леў Фёдаравіч за сваю шматгадовую працу і актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці раёна ўзнагароджаны медалём “Ветэран працы”, нагрудным знакам “Ударник труда” , шматлікімі граматамі. На пытанне, як сам іграе, кажа: “У мяне больш імправізацыі. Канечне, я не кажу, што ўсё маё: ад некага пачуў, нешта ўзяў, усё разам сабраў – так і іграю. Гармошка для мяне – гэта радасць. Люблю свой інструмент. Слухаў бы і слухаў яго… Яна мне, як жывая рэч…”. У асобе знакамітага музыкі жыве творчая натура. Ён яшчэ займаўся і выбіваннем дываноў, і разьбой па дрэве. Яго дом сярод астатніх у вёсцы вылучаецца арыгінальнасцю і самабытнасцю. Многія драўляныя рэчы, цудоўна апрацававаныя майстрам, былі прадстаўлены на выставах і займалі прызавыя месцы ў раённых і абласных конкурсах вырабаў. Заслужана яго дом прызнаны ўзорным у вёсцы. Займаецца вырошчваннем пакаёвых кветак, толькі герані каля 40 відаў! Жыццё склалася ўдала. З Валянцінай Трафімаўнай пражыў разам каля 50 гадоў. Больш за 13 год побач, на жаль, няма дарагой жанчыны, дарадчыцы і надзейнага сябра. Вырасцілі двух дачок –Ларысу і Алену, сына Уладзіміра. Дзеці даўно дарослыя. У кожнага свая сям’я. Мае пяцёра ўнукаў і праўнука. Але жыццё не спынілася… Гармонік, якім так натхнёна ўпраўляе 84-гадовы! музыка , і цяпер гучыць на поўную сілу, запаўняе душу. Любоў да музыкі і спеўнае майстэрства перадалося сыну Уладзіміру, які жыве ў Данецку. Пераемнасць музыкаў- Мельнікаў працягваецца.
Падрыхтавала Людміла Вырвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мельнікаў Леў Фёдаравіч нарадзіўся 02.01.1934 года ў в. Возера Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Маці яшчэ ў раннім дзяцінстве заўважыла ў сына добры голас і...
|
|