Дзень рушніка адзначылі ў Ракаўцах
30.05.2018
—
Новости Культуры
|
У Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе разгарнулася адметная выстава творчых работ мясцовых майстрых і гурткоўцаў цэнтра сацыяльных паслуг “Цёплы дом”.
Бібліятэкар Марыя Шэляг пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення і развіцця гэтага прадмета народнай творчасці, сімволікай яго арнаментаў. Затым падрабязна расказала аб прадстаўленых на выставе вышываных у розных тэхніках настольніках, набожніках, абярэгах, надзежніках і іншых шыкоўна выкананых рэчах. Пра сваё захапленне апавядалі мясцовыя вышывальшчыцы Лізавета Буткевіч, Святлана Траццяк. А Галіна Рыжэвіч з гонарам прадэманстравала даматканыя льняныя рушнікі і абрусы з карункамі, якія яе маці калісці вырабляла сабе ў пасаг. Цікавыя работы доўгажыхаркі Уладзіславы Тытуш, Веры Стрыгі, а таксама ігольніцы, дарожкі, абрусы, выкананыя смаргонскімі аматаркамі вышыванкі ў сучасных тэхніках хардангер і асізі, уразілі прысутных і пераканалі, што крыніца народнай творчасці сапраўды невычарпальная.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе разгарнулася адметная выстава творчых работ мясцовых майстрых і гурткоўцаў цэнтра сацыяльных паслуг “Цёплы дом”.
|
|