Музычную казку “Прыгоды Пэтсана і Фіндуса” паглядзелі маленькія наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі
13.07.2018
—
Новости Культуры
|
Цікавае прадстаўленне для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак нядаўна прайшло ў дзіцячай бібліятэцы. Дзякуючы спонсарскай падтрымцы пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, кампаніі “ІКЕА” і курсам “Мова нанова”, маленькія гледачы змаглі паглядзець музычную казку. У пачатку прадстаўлення гледачоў вітала супрацоўнік пасольства Швецыі ў нашай краіне Алеся Літвіноўская. Яна крыху расказала пра гэту паўночную краіну, яе гісторыю, яе людзей і іх заняткі. Затым на працягу гадзіны дзеці сталі гледачамі і ўдзельнікамі музычнага прадстаўлення паводле казкі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Прыгоды Пэтсана і Фіндуса”. Пэтсан — гэта старэнькі дзядок. Яго ролю цудоўна выканаў Андрусь Такінданг. А ў вобраз гаманлівага ката Фіндуса ўдала пераўвасобілася Валерыя Валадзько. Артысты спявалі і танчылі разам з дзецьмі, гулялі ў конкурсы. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі засталіся задаволеныя ад прагляду такой цудоўнай музычнай казкі і пасябравалі з яе персанажамі. Цяпер кожны можа пачытаць творы гэтага шведскага пісьменніка, бо пасля праграмы прадстаўнік пасольства падарыла некалькі экземпляраў кніг дзіцячай бібліятэцы. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий |
|