Шаркаўшчынскія майстры на Славянскім базары. 21.by

Шаркаўшчынскія майстры на Славянскім базары

19.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Рымдзёнак стаў пераможцам конкурсу “Гліна спявае” ў намінацыі “Хатняя калекцыя”

Сяргей Рымдзёнак стаў пераможцам конкурсу “Гліна спявае” ў намінацыі “Хатняя калекцыя”

Творчая атмасфера, папулярныя артысты, сотня мерапрыемстваў і тысяча падстаў для добрага настрою. Усё гэта — “Славянскі базар у Віцебску-2018”.

Кожны дзень шматлікіх гасцей Віцебшчыны чакалі сюрпрызы і прыемныя нечаканасці. Свята тут панавала ў кожным куточку, паўсюль лілася музыка і чуліся вясёлыя спевы. Літаральна на кожным кроку можна было сустрэць нешта незвычайнае. Весяліўся народ ды дзівіўся: якое свята разгулялася!

З усіх абласцей, раёнаў і гарадоў Беларусі прыехалі творчыя калектывы, самадзейныя артысты, майстры-рамеснікі, каб пазнаёміць са сваім родным краем фестывальную сталіцу.

У дні правядзення міжнароднага фестывалю на вуліцах Віцебска было асабліва шматлюдна, бо арганізатары, акрамя канцэртаў на галоўнай сцэне, праводзяць шмат цікавых мерапрыемстваў. Каторы год запар удзел у іх прымаюць і шаркаўчане.

У нядзелю нашы артысты абаранялі ў конкурсе брэндаў гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці сваё падвор’е (больш падрабязна пра гэта мы напішам пазней). А цяпер даведаемся пра поспехі майстроў з раённага цэнтра рамёстваў.

Запрашае “ Горад майстроў”

“Славянскі базар” — фестываль не толькі музычны. Падзей і ўражанняў тут хапае на ўсіх: папулярныя артысты, модныя тэатральныя пастаноўкі, мастацкія выставы і, безумоўна, “Горад майстроў”, па вуліцах якога можна блукаць бясконца, не перастаючы здзіўляцца фантазіі беларускіх умельцаў. Пакуль фестывальная сцэна залівалася святлом сафітаў і танцавала ў рытме дыска, цэнтральныя пляцоўкі Віцебска таксама не спалі і ўсімі магчымымі спосабамі прываблівалі гасцей. Нараўне з Летнім амфітэатрам кірмаш-продаж вырабаў народных умельцаў у гістарычным раёне Задзвіння — гэта, без перабольшання, цэнтр прыцягнення для тысяч гараджан і гасцей фестывалю. Тут заўсёды пануе атмасфера творчасці. У фестывальным “Горадзе майстроў” зусім не цяжка знайсці рукатворныя рэчы, зробленыя ўмельцамі з усёй душой: лапікавыя коўдры, кошыкі, мэблю з лазы, карціны фларыстаў з пялёсткаў і многае іншае.

Цяперашні кірмаш пашырыў творчыя рамкі і зноў вярнуў сабе статус міжнароднага: у ім прынялі ўдзел народныя ўмельцы з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы.

Горад у горадзе – так можна назваць гандлёвыя рады, дзе прадставілі свае вырабы майстры народнай творчасці. Госці і жыхары Віцебска маглі набыць сувеніры і ад нашага раённага цэнтра раместваў. Яго калектыў штогод прымае ўдзел у выстаўцы. Сёлета ў Віцебску выстаўляліся работы Вікторыі Дубоўскай, Святланы Заікі, Вольгі Беласлудцавай, Яўгенія Ананіча, Аляксея Краўчанкі, Ірыны Грунінай, Ганны і Сяргея Рымдзёнкаў, Алы Леднік, Святланы Шымуковіч. Іх прыгожыя аўтарскія работы выклікалі ў наведвальнікаў выстаўкі толькі самыя станоўчыя ўражанні.

Асаблівым попытам карысталіся драўляныя цацкі Яўгена Ананіча, які прадаў амаль ўсе свае вырабы з дрэва.

Конкурс “Сцяжкі майстэрства-2018”

А яшчэ нашы землякі ўдала бліснулі талентамі на некалькіх конкурсах. Так, Ірына Груніна і Ганна Рымдзенак прынялі ўдзел у Нацыянальным свяце традыцыйнага народнага касцюма “Сцяжкі майстэрства – 2018”, прысвечанага 80-годдзю Віцебскай вобласці. Свята мае статус адкрытага абласнога конкурсу і праводзіцца з мэтай вывучэння, адраджэння і дэманстрацыі жыхарам горада і гасцям разнастайнасці і багацця традыцыйных вясковых, мяшчанскіх і шляхецкіх строяў беларускага адзення ў сямі намінацыях. Праходзіла яно 2 дні. Святочная дзея пачалося з дэфіле касцюмаў прадстаўнікоў раёнаў усей Віцебскай вобласці, на якім, канешне, быў прадстаўлены і наш раён.

Для ўдзелу ў гэтым конкурсе Ірына Груніна падрыхтавала рэгіянальны касцюм, узор для якога быў узяты з кнігі “Традыцыі адзення Віцебшчыны”. Акрамя гэтага трэба было прадставіць творчую прэзентацыю касцюма. Тут фальклорны гурт “Калядзіца” выступіў з бытавым танцам “Зялёная рошча”.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсу наш раён адзначылі дыпломам за ўдзел. Завяршылася свята фінальным дэфіле майстроў-выканаўцаў і дэманстратараў касцюма. Дарэчы, дэманстратарам ад нашага раёна стала метадыст па фальклоры цэнтра раместваў Алёна Сухаверская.

На другі дзень Ірына Груніна прадэманстравала майстар-клас па аздабленні ў тэхніцы вышаўкі (мярэшкай) фартушкоў.

“Гліна спявае” ў руках Сяргея Рымдзёнка

З 13 па 15 ліпеня прайшоў Міжнародны конкурс майстроў па кераміцы і ганчарстве “Гліна спявае”. Удзел ў ім штогод прымае майстар Германавіцкага Дома ганчара Сяргей Рымдзёнак.

Падчас творчага спаборніцтва адбылося маляўнічае відовішча з удзелам каля 50 вядучых майстроў ганчарства, народнай цацкі і керамічнага мастацтва Віцебскай вобласці, рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і інш. У першы дзень прайшло адкрыццё конкурсу. Вырабленыя ганчарныя формы майстроў былі ўрачыста загружаныя ў печ для абпалу. А 14 ліпеня ва ўнутраным дворыку абласнога краязнаўчага музея майстры працавалі ў некалькіх намінацыях конкурсу. Сярод іх традыцыйная ганчарная форма, аўтарская дробная пластыка, керамічны сувенір, а таксама тэхналогія дэкарыравання ганчарнай формы, хатняя калекцыя і творчы дэбют. Тут таксама праводзіліся выставы-продажу і майстар-класы ўмельцаў. Увечары 14 ліпеня частку керамічных вырабаў вынялі з ганчарнай печы. У апошні дзень творчага спаборніцтва (15 ліпеня) майстры працягвалі працаваць за ганчарным кругам, адкрылі печ з чорназадымленай керамікай. Пасля заканчэння абпалу адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Гліна спявае». Прыемнай навінай стала перамога Сяргея Рымдзёнка ў намінацыі “Хатняя калекцыя”. З чым яго і віншуем!

Алена АНАНІЧ.

DSCN4803 (Копировать) DSCN4817 (Копировать) DSCN4819 (Копировать) DSCN4820 (Копировать) DSCN4821 (Копировать) DSCN4825 (Копировать) DSCN4826 (Копировать) DSCN4828 (Копировать) image (4) (Копировать) image (5) (Копировать) image (6) (Копировать) image (7) (Копировать) image (8) (Копировать) image (9) (Копировать) IMG_20180712_165751 (Копировать) IMG_20180712_165913 (Копировать) IMG_20180713_140423 (Копировать) IMG_20180714_100955 (Копировать) IMG_20180714_110831 (Копировать) IMG_20180714_115930 (Копировать) IMG_20180714_120033 (Копировать) IMG_20180715_123050 (Копировать) IMG_20180715_132656 (Копировать) IMG_20180715_135840 (Копировать) IMG_20180715_141037 (Копировать) IMG_20180715_141045 (Копировать) IMG_20180715_141228 (Копировать) IMG_20180715_141236 (Копировать) IMG_20180715_141633 (Копировать) IMG_20180715_142346 (Копировать) IMG_20180715_142419 (Копировать) IMG_20180715_142538 (Копировать) IMG_20180715_144122 (Копировать) IMG_20180715_144206 (Копировать) IMG_20180715_145131 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика