В Осиповичах открылась выставка работ художника Анатолия Моисеева
01.08.2018
—
Новости Культуры
|
З дэбютам!У гісторыка-краязнаўчым музеі нядаўна адбылося адкрыццё выставы работ мастака Анатоля Маісеева, які нарадзіўся і вырас у Асіповічах. Амаль уся яго творчая дзейнасць звязана з родным горадам. Тут жывуць і працуюць блізкія, сябры, знаёмыя, суседзі, былыя калегі. Дарэчы, большасць з іх і сабралася падчас знамянальнай для творцы падзеі ў экспазіцыйнай зале з карцінамі аўтара — віноўніка ўрачыстасці. Завітала сюды і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, якая сардэчна павіншавала земляка з такім важным у яго жыцці момантам і пажадала далейшых поспехаў у творчасці. “Раёнка” таксама пабывала на выставе і пагутарыла з мастаком. — З чаго пачалося захапленне пэндзлем і фарбамі? — З ранняга дзяцінства любіў назіраць за бацькам, які займаўся жывапісам. З радасцю разам са старэйшай сястрой Людмілай размалёўвалі асобныя элементы ствараемага ім дыванка. Урокі малявання і любові да ўсяго цудоўнага працягнуліся ў СШ № 3, дзе мне пашчасціла вучыцца ў выдатных педагогаў: настаўніцы пачатковых класаў Соф’і Антонаўны Слівы, выкладчыка музыкі і мастака Іосіфа Іванавіча Слівы, якія ўкладвалі ў вучняў частку сваёй душы. У старэйшых класах развіваў творчыя здольнасці яшчэ адзін выдатны майстар сваёй справы Іван Рыгоравіч Ляшчук. Таму яшчэ ў школе ўзнікла ў мяне жаданне прысвяціць сябе мастацтву. У Бабруйскім вучылішчы, вядомым у народзе, як “пятнаццатка”, набыў спецыяльнасць рэзчыка па дрэве, вучыўся ў Маскве ва ўніверсітэце мастацтваў на аддзяленні станкавага жывапісу і графікі. Пазней стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. — Дзе можна ўбачыць работы мастака Маісеева? — З пачатку творчай дзей-насці прайшло больш за 40 гадоў. Безумоўна, гэта быў няпросты шлях. Некаторы час працаваў у бабруйскіх мастацка-творчых майстэрнях. Выконваў заказы па афармленні інтэр’ераў і экстэр’ераў школ, дзіцячых садкоў, музеяў, сталовых і іншых аб’ектаў. Удзельнічаў у розных культурных мерапрыемствах, падчас правядзення якіх выстаўляў свае работы. А ў канцы 80-х нават дэманстраваў карціны ў Мінску, затым у творчым туры па гарадах нашай краіны. За амаль паўстагоддзя напісаў больш за 600 карцін, што разышліся па дамах і кватэрах людзей, якія неабыякава адносяцца да маёй творчасці. Між іншым, гэтая выстава якраз і стала магчымай у большай ступені дзякуючы многім з іх. Усе прадстаўленыя ў экспазіцыі творы ўжо не належаць мне. Пасля завяршэння выставы яны вернуцца да гаспадароў, якім я калісьці іх падарыў. — Акрамя карцін, дастойнае месца ў зале занялі і прадметы, на першы погляд не звязаныя з мастацтвам… — Больш за 15 гадоў аддаў заводу аўтамабільных агрэгатаў, дзе пашчасціла працаваць у цудоўнай камандзе канструктараў пад кіраўніцтвам Аляксандра Шайкоўскага. Асвойваў новы кірунак дзейнасці — дызайн прамысловых вырабаў. Некаторыя з іх сталі таксама экспанатамі выставы — гэта звычайныя аўтобусныя крэслы. Плюс разам з кіраўніцтвам і калектывам работнікаў прадпрыемства ўдалося ўнесці лепту ў эстэтычнае афармленне завадской тэрыторыі, памяшканняў, у тым ліку і сталовай. Прыкладаў намаганні і да стварэння вонкавай рэкламы. Удзячны былым калегам за разуменне і неабыякавасць да творчасці, а таксама за ўдзел у маім лёсе. — Ці станеце арганізоўваць падобныя выставы яшчэ? — Для таго каб яны сталі традыцыйнымі, трэба настойліва працаваць над стварэннем новых вобразаў. У дадзенай экспазіцыі прадстаўлены ў асноўным пейзажы, напісаныя алеем, ёсць крыху графічных партрэтных работ. Хацелася б, безумоўна, разнастаіць стылістыку, сюжэтнасць твораў… Задумак многа. І калі атрымаецца, то абавязкова пакажу іх зацікаўленаму гледачу. Гутарыла Ніна ГЛІНСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дэбютам! У гісторыка-краязнаўчым музеі нядаўна адбылося адкрыццё выставы работ мастака Анатоля Маісеева, які нарадзіўся і вырас у Асіповічах. Амаль уся яго...
|
|