Вершы нашай зямлячкі, паэтэсы з вёскі Валішча Марыi Кобец, надрукавалі ў Саудаўскай Аравіі, Італіі, Албаніі, Мексіцы
19.08.2018
—
Новости Культуры
|
>
Так, тры вершаваныя творы паэткі з Пінскага Палесся «Прабач мяне, Неба, прабач!», «Сонца», «***Словы Вашыя – гукі ўрачыстай малітвы…» у перакладзе вядомай італьянскай паэтэсы Клаўдзіа Пічына былі зроблены з падрадкоўнікаў на англійскай мове і змешчаны на італьянскім літаратурным Інтэрнэт-партале Гэтая ж нізка вершаў таксама была размешчана на электронным рэсурсе вядомага албанскага аўтара, рэдактара, мецэната Агрона Шэле Galaktika Poetike Гэтыя ж тры вершы, але ўжо ў перакладзе паэта, перакладчыка з Саудаўскай Аравіі Раеда Аніса Аль-Яшы на арабскую мову, былі змешчаны і на адным з сучасных электронных рэсурсаў гэтай краіны SOBRA NEWS. Інтэрнэт-выданне з’яўляецца шырока вядомым у арабскіх краінах, так як мае канцэпцыю «ад супольнасці да супольнасці». Яшчэ адна публікацыя Марыі Кобец зусім нядаўна з’явілася ў Мексіцы. Верш «Істота» змешчаны ў літаратурным раздзеле газеты Siempre Libres Puerto Vallarta. Над публікацыяй парупiўся паэт з Пуэрта-Вальярта Рауль Джыбран. У хуткім часе вершы Марыі Кобец у перакладзе на бенгальскую, турэцкую мовы і хіндзі з’явяцца ў спецыялізаваных літаратурных выданнях Бангладэш, Індыі і Турцыі.
З арыгінальных моў перакладала вершы з рускай, сербскай, чарнагорскай, украінскай, польскай. Праз падрадкоўнікі ажыццяўляла мастацкія пераклады твораў аўтараў з Азербайджана, Арменіі, Башкартастана, Бангладэш, Дагестана, Егіпта, Італіі, Калмыкіі, Саудаўскай Аравіі, Сербіі, Хакасіі, Туркменістана, Таджыкістана, Чарнагорыі, Чачні, Чувашыі. Вершы Марыі Кобец, у сваю чаргу, таксама ўсё часцей гучаць на розных мовах свету. У перакладах асобныя творы друкаваліся ў Азербайджане, Дагестане, Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане, Чачні, Чувашыі. Наталля МІЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Вершы нашай зямлячкі, паэтэсы з вёскі Валішча Марыi Кобец, надрукавалі ў Саудаўскай Аравіі, Італіі, Албаніі, Мексіцы. Так, тры вершаваныя творы паэткі з Пінскага... |
|