Дыпламаты з сямі краін прыедуць на Дзень беларускага пісьменства ў Іванава
28.08.2018
—
Новости Культуры
|
>
Плануецца, што ў Іванава прыедуць дыпламаты з такіх краін, як Венгрыя, Латвія, Малдова, Палесціна, Расія, Таджыкістан, Японія, а таксама прадстаўнікі ЮНІСЕФ. Адкрыццё свята адбудзецца 2 верасня ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы, якая размесціцца ў гарадскім парку. Праграма святочных мерапрыемстваў уключае ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. На традыцыйны міжнародны «круглы стол» літаратараў збяруцца пісьменнікі з 13 краін, у тым ліку ўпершыню з Кыргызстана і Эквадора. Фестываль кнігі і прэсы пачне працаваць ужо 1 верасня. Тут будуць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ. Госці свята змогуць сустрэцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, наведаць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, паглядзець выступленні артыстаў і мастацкіх калектываў. У Дзень ведаў таксама адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» з урачыстым узнагароджаннем пераможцаў. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце «Буквара», выдадзенага беларусамі. Пройдуць «Іванаўскія чытанні» – навукова-практычная канферэнцыя, якая арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. У Дзень беларускага пісьменства будуць працаваць карэспандэнты «Палескай праўды», таму чакайце нашы матэрыялы са свята. Падрыхтавала Ніна АЛЯКСАНДРАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Плануецца, што ў Іванава прыедуць дыпламаты з такіх краін, як Венгрыя, Латвія, Малдова, Палесціна, Расія, Таджыкістан, Японія, а таксама прадстаўнікі ЮНІСЕФ....
|
|