Першай справай – кветкі свае праведаць. 21.by

Першай справай – кветкі свае праведаць

31.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

гаспадары

Менавіта з гэтага занятку, які стаў сапраўдным рытуалам, пачынае свой дзень Валянціна Рыгораўна  Стаднік  з Давыд-Гарадка.

– Пакуль не пабачу, што ў двары парадак, – нават каву не п’ю, – кажа жанчына. – Гэта ўжо многія кветкі адцвілі. Ды і апошні дождж, які быў з моцным ветрам, нарабіў шкоды. Я нават баялася з хаты зранку выходзіць, каб сэрца не балела.  Раней перад навальніцай разам з мужам кветкі хавалі пад павець хлява. А зараз ужо не тое здароўе, ды і гаршкі вельмі цяжкія. Хочацца, каб да позняй восені радавалі хараством кветкі не толькі нас, але і праходзячых міма людзей.IMG_6853
 Захапляцца вырошчваннем кветак гаспадыня пачала каля 15 гадоў таму, калі разам з мужам Якавам Піліпавічам падарожнічала па Польшчы і Венгрыі. Здзіўлялі маленькія дворыкі, якія літаральна патаналі ў кветках і здзіўлялі пышнасцю фарбаў. Адразу захацелася зрабіць падобнае і на сваім участку, на якім дагэтуль вырошчвалася агародніна з садавінай. Вырашылі пакінуць невялічкую цяплічку для агуркоў і памідораў і некалькі градак для клубніц і неабходнай агародніны. Спачатку пасадзілі некалькі туй, якія выраслі і зараз падобныя на шары. Потым прыдбалі насенне розных гатункаў петуній – ад самых мініяцюрных да вялізных, лілеі, геаргіны, сальвіі. Пакрысе пачалі прыкупляць ружы, якіх зараз каля двух дзясяткаў. Праўда, моцная спёка не дала налюбавацца прыгажосцю, бо пялёсткі не трымаліся і вельмі хутка ападалі з кветак.IMG_6849

Затое восень ва ўсім харастве сустрэнуць хрызантэмы – ад бардовых да маленькіх карэйскіх, якія растуць побач з аксаміткамі. Тут дождж прыйшоў на дапамогу, бо спякотны жнівень ледзь не знішчыў кветкі.

Але не толькі на прыродныя ападкі спадзяецца Валянціна Рыгораўна: увечары яе часта можна пабачыць з палівачным шлангам, каб за ноч кветкі нацягнуліся неабходнай вільгаццю. І абавязкова ўгнаенні, якія жанчына штотыдзень набывае на базары. Добра падыходзіць “Кеміра”: зялёная – для росту, ружовая – для цвіцення. У сямейным бюджэце гэтыя расходы плануюцца адразу. А яшчэ абавязкова пальчаткі, якіх у гаспадыні некалькі дзясяткаў і яны ляжаць у кожным куточку.такая прыгажосць перад домам

Некалькі гадоў Валянціна Рыгораўна займалася распаўсюджаным давыд-гарадоцкім бізнесам – гандлявала насеннем. Дома заставаўся на гаспадарцы муж. Ён, дарэчы, да кветкаводства мае непасрэднае дачыненне. Скончыў Гродзенскі аграрны інстытут па спецыяльнасці аграном. Пасля службы ў арміі, якую ён праходзіў на Баранцавым моры,  Якаў вяртаецца на малую радзіму. Уладкоўваецца аграномам у калгас імя Суворова, які тады знаходзіўся ў Арлах. Пасля аб’яднання гаспадарак у Лядцы быў спачатку намеснікам старшыні, а потым узначальваў гаспадарку больш за сем гадоў.

З будучай жонкай Якаў Піліпавіч пазнаёміўся, калі  працаваў аграномам. Неяк правёў дадому, аказалася, што жывуць у адным напрамку, толькі ён па вуліцы Клары Цэткін, а яна – па Камсамольскай. Пасля заканчэння Брэсцкага гандлёвага вучылішча дзяўчына працавала ў Давыд-Гарадоцкім гарспажыўтаварыстве.двор патанае

Што іх напаткала тое самае каханне, маладыя людзі зразумелі адразу і праз некаторы час згулялі вяселле. Дарэчы, у жніўні яны адзначылі прыгожую дату – 44 гады сумеснага жыцця. Сын Валерый застаўся ў гора-дзе, працуе на Давыд-Гарадоцкім участку газазабеспячэння, мае двух сыноў – Ілью і Мікіту, які ў гэтым годзе ідзе ў выпускны клас. Як і ўнучкі-двайняты – Кацярына і Ганна, якіх падарыла бацькам дачка Таццяна. Яна жыве і трымае свой бізнес у Гомелі. Нягледзячы на адлегласць, пры першай жа магчымасці прыязджаюць у родны дом. Каб зноў хоць на некаторы час вярнуцца ў дзяцінства, адчуць бязмерную бацькоўскую любоў і, канешне, прыемны водар кветак.

 Ганна

МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Менавіта з гэтага занятку, які стаў сапраўдным рытуалам, пачынае свой дзень Валянціна Рыгораўна  Стаднік  з Давыд-Гарадка. – Пакуль не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика