Нататкі да Дня беларускага пісьменства. 21.by

Нататкі да Дня беларускага пісьменства

31.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000197_444318_big
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства захацелася яшчэ раз асвяжыць у памяці падзеі 500-гадовай даўніны.

Дакладней, ужо пяцьсот адзін год прайшоў з таго часу, як выдатнейшы сын беларускай зямлі Францыск Скарына пачаў кнігадрукаванне на роднай мове. Ён, найбольш велічная зорка нашай нацыянальнай культуры, жыў, працаваў у часы эпохі Адра-джэння. Тады беларуская мова выконвала ролю агульнадзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Славуты палачанін добра разумеў гістарычную ролю друкаванага слова, кнігі. Ён, атрымаўшы адукацыю ў Кракаўскім універсітэце, бліскуча здаўшы экзамен на годнасць доктара медыцыны ў італьянскім гора-дзе Падуя, заняўся перакладам “Бібліі” на родную мову і пачаткам кнігадрукавання. Такім шляхам імкнуўся пазнаёміць суайчыннікаў са здабыткамі сусветнай культуры, дапамагчы “спасцігнуць Богаўсётрымальніка”. У прадмове да першай надрукаванай кнігі “Псалтыр” Францыск Скарына піша: “Усялякае Слова, Богам натхнёнае, — карысна! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!” На маю думку, гэтыя словы павінны стаць дэвізам кожнага пісьменніка. Патрэбна пісаць так, каб чалавек не апускаўся ў сваім развіцці, а наадварот – узнімаўся па духоўнай лесвіцы, чытаючы творы.

Ролю Францыска Скарыны ў культурным развіцці ўсходняга славянства немагчыма перабольшыць, бо колькі б яго ні праслаўлялі, ён годны і большай пашаны.

Упершыню Дзень беларускага пісьменства невыпадкова быў праведзены на малой радзіме першадрукара. Гэта было ў 1994 годзе. Таксама і юбілейная дата святкавалася ў Полацку. У гэтым годзе горад Іванава стане сталіцай XXV Дня беларускага пісьменства. Галоўны лейтматыў — тэма “Мая малая радзіма”. Плануецца ў рамках свята правесці 80 мерапрыемстваў. Прыедуць пісьменнікі з дзесяці краін, будзе праведзены круглы стол. Нам, берасцейскім аўтарам, прыйдзецца больш папрацаваць у першы дзень. Першага і другога верасня на літаратурных пляцоўках адбудуцца сустрэчы з чытачамі, прэзентацыі новых кніг.

Чым жыве Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі? З якімі набыткамі мы, берасцейскія літаратары, прыйшлі да свята? У нашай суполцы зараз налічваюцца 52 прафесійныя літаратары. Штогод выдаюцца больш за дзесяць кніг. Берасцейскія творцы актыўна друкуюцца ў рэспубліканскіх і замежных газетах, часопісах. Адзін раз у два месяцы выдаецца інфармацыйны бюлетэнь “Літагляд”, тыраж якога складае сто экзэмпляраў. У бюлетэні паведамляецца пра кніжныя навінкі, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі. Быў выдадзены бібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе плануецца выпусціць альманах “Берасцейская скарбніца”. Таксама пасля свята выйдзе ў свет і “Шматгалосая Берасцейшчына”. Але гэта пакуль недакладная назва зборніка.

Няёмка гаварыць пра свае дасягненні. Але паколькі з’яўляюся членам пісьменніцкай суполкі, то прыходзіцца. За перыяд з верасня 2017 года да верасня бягучага многа маіх твораў з’яўлялася ў рэспубліканскім, абласным, раённым друку. Працую ў рэдкалегіі названага раней інфармацыйнага бюлетэня. Амаль год прайшоў пасля атрымання літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка, граматы СП Беларусі за паспяховую творчую дзейнасць і актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”. Пішу вершы, апавяданні, рэцэнзіі. Асабліва ганаруся супрацоўніцтвам з нашай роднай газетай “Навіны Палесся”, праваслаўнымі газетамі “Преображение”, “Духовный вестник”.

Радуюць сустрэчы з чытачамі. За мінулы год адбылося нямнога такіх сустрэч. Гэта была паездка ў Альшанскую СШ № 1. Вучні здзівілі добра прадуманымі пытаннямі, аказаліся вельмі ўдзячнымі слухачамі. У сценах роднай Мачульскай школы, канешне, таксама былі праведзены літаратурныя гасцёўні. Парадавала тое, што нашы дзеці ўважліва слухаюць аповеды і вершы праваслаўнай тэматыкі. У госці не першы раз завітвалі з Белавушскай СШ. Падарожнічаючы па родным краі, настаўнікі і вучні не прапускаюць магчымасці паслухаць паэтычныя і празаічныя творы ў выкананні аўтара. У канцы мая адбылася асабліва запамінальная сустрэча ў Рубельскай СШ. Любоў Іосіфаўна Ляшкевіч з вучнямі 6 класа падрыхтавалі сапраўднае свята. Дзяўчаты цудоўна спявалі, дэкламавалі вершы, як прафесійныя артысты. Сваім мастацкім чытаннем яны пераконвалі аўтарку, што яе вершы і праўда нядрэнныя. Пашанцавала паслухаць і першыя спробы пяра, магчыма, будучай вядомай паэткі. У радках адчувалася чысціня светапогляду, гучала неабыякавасць да навакольнага свету, навізна думак.

Хочацца выказаць самыя лепшыя словы падзякі настаўнікам беларускай мовы, усім настаўнікам, кіраўнікам навучальных устаноў раёна за клопат пра роднае слова, за імкненне пасеяць у душах дзяцей зерне, якое прарасце, узгадуецца і закаласіцца спагадай, павагай да людзей, любоўю да Радзімы. Шчаслівага навучальнага года вам, вучні і настаўнікі. Поспехаў у засяванні душы добрым зернем.

Галіна Бабарыка,

член Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

ПРАГРАМА СВЯТА

09.00–10.30 Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (плошча Кастрычніка, 1)

Божая Літургія. Перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

11.00–11.20 Вул. 17 Верасня

Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў Іванаве.

11.20–11.55 Вул. Савецкая,

17 Верасня, Першамайская, Леніна, Кірава

Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю горада Іванава, XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.

12.00–13.40

Галоўная сцэнічная пляцоўка

 (гарадскі парк)

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ

XXV ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

12.00–20.00

Плошча Кастрычніка

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

Павільёны: “Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь”; “Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);  “Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);  “Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Выстаўка абласных і раённых СМІ.

Святочны гандаль кнігай.

12.00–20.00 Іванаўскі  раённы цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы. Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці.

Галоўная сцэнічная пляцоўка

15.30–15.45 Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці.

15.45–17.00 “Мы – ра-зам!” Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

10.00–22.00 Гарадскі парк

Кірмаш беларускіх прадпрыемстваў. Свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі.

20.00–22.00 ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня над Палессем”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства захацелася яшчэ раз асвяжыць у памяці падзеі 500-гадовай даўніны. Дакладней, ужо пяцьсот адзін год прайшоў з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика