6 — 7 верасня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя “Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына”. Мерапрыемства прысвечана да 435-годдзя пачатку будаўніцтва замка ў Нясвіжы. У канферэнцыі прымаюць удзел навуковыя супрацоўнікі Беларусі, Польшчы і Украіны. Сярод ганаровых гасцей — пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, Мацей і Мікалай Радзівілы.
Наталля ЕРМАШЭНКА.