233 унікальныя прадметы прадстаўлены на выставе ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі
03.12.2018
—
Новости Культуры
|
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрыта выстава “Выратаваныя скарбы”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены праект, над якім больш за месяц працавалі музейныя работнікі.
233 унікальныя прадметы, большую частку якіх складаюць іконы, ўдалося захаваць у калекцыі мясцовага музея дзякуючы супрацоўнікам пагранічнай і мытнай службаў. Яны перашкодзілі вывезці гэтыя каштоўныя рэчы за межы Беларусі. У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль, вядомы беларускі скульптар, ураджэнец Смаргоні Уладзімір Церабун, былы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Шмыга, некаторыя настаўнікі, работнікі культуры, вучні СШ№1. Аб унікальных рэчах, якія датаваны мінулымі стагоддзямі, наведвальнікам выставы падрабязна расказаў галоўны захавальнік музейнага фонду Павел Картавік. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрыта выстава “Выратаваныя скарбы”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены праект, над якім больш за месяц працавалі...
|
|