Детский клуб «Факел» отпраздновал 30-летие
05.12.2018
—
Новости Культуры
|
Каб не згасала святлоСвяточным канцэртам 30-годдзе сваёй дзейнасці адзначыў у пятніцу дзіцячы клуб “Факел”, што працуе пры ААТ “АЗАА”. У вытокаў яго стварэння стаяла Людміла Нарадоўская, яе справу працягнула Наталля Ждановіч, а з красавіка “факельцамі” кіруе Таццяна Салімон. Яна аддала рабоце фарміравання 14 гадоў, 8 з іх — аб’яднанню па інтарэсах “Вокальная радуга”. Акрамя гэтай суполкі, зараз працуюць яшчэ дзве: “Народныя промыслы” (кіраўнік Людміла Палякова) і “Тэатральная студыя” (Iрына Качура). Усяго ў вольны ад вучобы час клуб наведваюць 60 юных асіпаўчан. Самымі «прасунутымі» рукадзельніцамі тут называюць Аліну Цітову, Паліну Варыга, Аліну Бабура. З дапамогай педагогаў адкрыўся акцёрскі талент Лізаветы Пеставай, вакальны — Дар’і Чартковай, Васіліны і Ульяны Сакалоўскіх, Эміліі Дарафейчык, Вольгі Баронінай, Дар’і Моцевіч, Кацярыны Кавальковай. Дзяўчынак часта можна бачыць на сцэне падчас розных канцэртаў-фестываляў-конкурсаў, адкуль яны часта вяртаюцца з перамогай. Наогул жа за гады існавання “Факел” выхаваў не адну сотню маладых людзей, якія атрымалі тут першы творчы вопыт, навучы-ліся сяброўству і калектывізму, сфарміравалі ў сябе дух спаборніцтва. Свайму нараджэнню фальклорны калектыў “Спадчына”, што наведваюць ветэраны завода аўтаагрэгатаў, таксама ўдзячны клубу. Самыя актыўныя ўдзельніцы — Вольга Кулініч, Алена Скоп, Антаніна Патапчык, Антон Гулік, Галіна Волкава. Кіруе імі зараз музыкант Аляксандр Яршоў. Iх песенная скарбонка багатая і разнастайная, у рэпертуары — больш за 50 народных песень. Не пакідае па-за ўвагай дзейнасць “Факела” як былое, так і цяперашняе кіраўніцтва АЗАА. Па меры магчымасці аказвае фінансавую дапамогу — не так даўно набыта сучасная музычная апаратура. — Клуб размешчаны ў шматлюдным аўтазаводскім мікрараёне, — гаворыць Таццяна Салімон. — Цудоўна, што ў дзяцей і дарослых ёсць магчымасць наведваць яго аб’яднанні. У па-сапраўднаму добрай сямейна-творчай атмасферы запальваюцца новыя “зорачкі”, ствараюцца незвычайныя вобразы, фарміруецца талент. Будзем і надалей старацца, каб святло “Факела” не згасала. Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК. Яшчэ здымкі — Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб не згасала святло Святочным канцэртам 30-годдзе сваёй дзейнасці адзначыў у пятніцу дзіцячы клуб “Факел”, што працуе пры ААТ “АЗАА”. У вытокаў яго стварэння...
|
|