Смаргоншчына ў краіне Саветаў. 21.by

Смаргоншчына ў краіне Саветаў

27.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас адзінага дня інфармавання на мінулым тыдні асобнае месца заняла тэма 100-годдзя з дня ўтварэння беларускай дзяржаўнасці. Гэта наша гісторыя, якая паўплывала не толькі на цяперашнія ўмовы жыцця, але і на менталітэт і характары людзей. Сёння мы ўспамінаем падзеі, якія тычыліся менавіта нашага раёна, нас саміх, бацькоў, бабуль і дзядуль.

Постройка Беларусбанка (место постройки было).jpg
Заходнюю Беларусь прынялі ў састаў БССР 14 кастрычніка 1939 года. А Смаргонскі раён быў створаны 15 студзеня 1940 года. Спачатку ў складзе Вілейскай вобласці, а з верасня 1944 года - Маладзечанскай. Толькі-толькі раён пачынаў ажываць пасля вайны. У 1944 годзе пачалі работу раённая бібліятэка, бальніца, аптэка, школа. Былі адноўлены райпрамкамбінат, швейная майстэрня, гарадская лазня, радыёвузел. Дарэчы, у лістападзе 1944 года пачала выдавацца газета “Светлы шлях”.

50-я гады – час масавага будаўніцтва. У гэтыя гады з’явіліся школа №1, рэстаран “Вілія”, двухпавярховы ўнівермаг, гасцініца. З’явіліся новыя вуліцы: Трактарная, Першамайская, Багушэвіча. У 1955 годзе геалагічная экспедыцыя знайшла ў Смаргонскім раёне радо­вішча нярудных матэрыялаў. Пачалося будаўніцтва сілікатнага завода.

Ліцейна-механічны завод спачатку працаваў у складзе райпрамкамбіната. Але пазней трэба было нарошчваць аб’ёмы вытворчасці. Завод стаў самастойнай адзінкай.

У 1974 годзе пачаў выпуск прадукцыі камбікормавы завод. Яго рэканструявалі ў канцы 80-х гадоў. У лютым 1976 года стаў дзейнічаць ільнозавод.

Сапраўднай эканамічнай рэвалюцыяй для Смаргоншчыны стала будаўніцтва завода аптычнага станкабудавання. Працу ён пачаў у 1972 годзе.

У 1975 годзе пабудаваны завод сухога абястлушчанага малака, цяпер гэта “Смаргонскія малочныя прадукты”. А ў апошнія дні 1974 года ўвялі ў эксплуатацыю камбінат хлебапрадуктаў.

У 80-я гады пачынаецца будаўніцтва філіяла МТЗ.

Прамысловасць развівалася хутка і патрабавала зменаў інфраструктуры. У 60-70-я гады пабудавалі сотні кватэр, сем клубаў, пяць сталовых, двац­цаць пяць магазінаў. У 1968 годзе з’явілася аўтабаза, у 1987 перайменавана ў аўтапарк №17.

Актыўна адкрываліся навучальныя ўстановы. У 1953 годзе адбыўся першы выпуск у Войстамскай сярэдняй школе, у 1954 пачалі працаваць школа №2, а таксама Вішнеўская, Жодзішкаўская і Залеская. У 1955 – Суцькаўская, у 1957 – Сольская. У 1963 – школа-інтэрнат. У другой палове 60-х гадоў пачалі працаваць дзевяць новых навучальных устаноў, новыя будынкі атрымалі Крэўская і Залеская школы. У 70-80-я гады пабудаваны школы №№4 і 5, сярэднія школы ў Ардашах і Сіньках, а таксама васьмігодкі ў Міцкавічах і Стрыпунах.

Не забываліся смаргонцы і пра культуру. З 1948 года дзейнічае цымбальны аркестр імя Дзяругі, з 1964 – ансамбль песні і танца імя Агінскага. У 1989 годзе створаны дзіцячы танцавальны ансамбль “Мишутка”.

У першыя гады існавання раёна тут працавала бальніца на 50 ложкаў, амбулаторыя, пяць сельскіх урачэбных участкаў і дванаццаць ФАПаў. Усяго    пяць урачоў і 32 чалавекі з ліку сярэдняга медыцынскага персаналу. А ў 1948 годзе штат бальніцы налічваў 88 чалавек, медыцынская дапамога аказвалася па 10 спецыяльнасцях. У сярэдзіне 70-х гадоў адкрылі стаматалагічную паліклініку, у 1984 годзе адкрылі сучасны корпус бальніцы, а ў 1990 – яшчэ адзін, дзе размясціліся дзіцячае і неўралагічнае аддзяленні, аддзяленне хуткай дапамогі.

А ў 1996 годзе па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Смаргонь і Смаргонскі раён былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку – Смаргонскі раён.

Падрыхтавала Віялета ВОЙТКА. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас адзінага дня інфармавання на мінулым тыдні асобнае месца заняла тэма 100-годдзя з дня ўтварэння беларускай дзяржаўнасці. Гэта наша гісторыя, якая паўплывала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика