У гэтым маёнтку жыве Рамяство. 21.by

У гэтым маёнтку жыве Рамяство

14.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На здымку злева-направа: (стаяць) Вера Кавалёнак, Яўгенія Шарыпава, Ірына Загвоздава, Анжэла Сяргеева, Наталля Сцержанкова, Марына Дрыбко, Кацярына Барабанава; (сядзяць) Вольга Загвоздава і Таццяна Асадчая. Фота з архіва Дома рамёстваў.

У гэтым маёнтку жыве Рамяство


Шумілінскі дом  рамёстваў месціцца ў старым двухпавярховым будынку. Тут літаральна кожны дзень нараджаюцца рукатворныя цуды. З гадамі кабінеты майстроў пераўтварыліся ў выставачныя салоны, потым некаторым вырабам стала цесна ў кабінетах, і яны пачалі асвойваць і без таго вузкі калідор, запавольваючы крок кожнага, хто сюды трапіў, прыцягваючы ўвагу да прапісаўшыхся тут дэкарацый з трыснягу і лазы, роставых  лялек, снапоў, іншых насельнікаў, сярод якіх рэальна страчваеш пачуццё часу.

Адраджаюць 14 відаў рамёстваў
З гэтага чароўнага палону выводзіць дырэктар Дома рамёстваў Анжэла Сяргеева. Анжэла Віктараўна расказвае, што сёння ў Шумілінскім доме  рамёстваў працуе 15 чалавек (у тым ліку два ў філіялах – Мішневіцкім і Мікіціхінскім).
– Якія віды рамёстваў развіваюць шумілінскія майстры?
Інфармацыя, якой дзеліцца дырэктар, па-праўдзе, уражвае. Майстры Дома рамёстваў  адраджаюць 14 відаў традыцыйных рамёстваў! Тут саломапляценне і аплікацыя саломкай, лазапляценне і ганчарства, вышыўка і шматковая тэхніка, ткацтва і выраб народных  строяў, выцінанка і вязанне, традыцыйны роспіс і маляванка, выраб аўтарскіх і тэатральных  лялек і дэкаратыўная лепка…
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №5 ад 15.01.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На здымку злева-направа: (стаяць) Вера Кавалёнак, Яўгенія Шарыпава, Ірына Загвоздава, Анжэла Сяргеева, Наталля Сцержанкова, Марына Дрыбко, Кацярына Барабанава;...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика