Лялечны тэатр «Батлейка» адраджаецца ў Велікасельскай ДС-СШ. 21.by

Лялечны тэатр «Батлейка» адраджаецца ў Велікасельскай ДС-СШ

17.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4047 (Копировать)З даўніх часоў, асабліва напярэдадні Раства Хрыстова ,  ў беларускіх гарадах і сёлах з вялікім поспехам праходзілі  традыцыйныя прадстаўленні “Батлейкі”  — старажытнага беларускага лялечнага тэатра, творчасць якога складала адну з цікавейшых старонак у гісторыі народнага мастацтва.І  сёння, дзякуючы ініцыятыўным педагогам і дзецям нашага раёна , батлейку можна ўбачыць  не толькі ў музеях Беларусі.

Каля 6 гадоў назад па ініцыятыве дырэктара навучальнай установы Юрыя Часлававіча Матуля  ў Велікасельскай ДС—СШ  быў створаны лялечны тэатр “Батлейка”. З той пары распрацоўка сцэнарыяў, рэпетыцыі і, безумоўна, самі выступленні, асабліва выязныя, сталі для хлопчыкаў і дзяўчынак адной з самых любімых спраў. Узначальвае работу тэатра ў школе настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры Людміла Рамуальдаўна Хаданёнак.

Напярэдадні хрысціянскага свята Вадохрышча вучні Велікасельскай ДС-СШ разам з дырэктарам навучальнай установы Юрыем Часлававічам Матулем, кіраўніком лялечнага тэатра Людмілай Рамуальдаўнай Хаданёнак наведалі дашкольныя навучальныя ўстановы нашага гарадскога пасёлка і пазнаёмілі маленькіх шаркаўчан са сваёй новай пастаноўкай  “Еўфрасіння Полацкая”, якая вельмі спадабалася ўсім маленькім гледачам. У дзіцячых яслі-садах № 3 і № 5 ў нашым гарадскім пасёлку разам з артыстамі пабываў і  благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага раёна, протаіерэй Пётр Бараноўскі. Ён сустрэўся з малышамі  і іх  педагогамі, павіншаваў усіх са святам Раства і ўручыў  прысутным дзецям салодкія пачастункі.

Дабрачынныя акцыі з удзелам батлейкі будуць абавязкова працягвацца, запэўнілі юныя артысты з Вялікага Сяла: Ірына Бука, Карына Кашненка, Аня Рубніковіч, Ліза Еўдакімава, Вераніка Пабяржына, Дзмітрый Суднік і Данііл Пугаўка, паспяховае выступленне якіх выклікала гучныя апладысменты ў маленькіх гледачоў.

Як было заўважана, ні  адно сапраўднае мастацтва не знікае бясследна. Пасля доўгага перапынку батлейка ў апошнія гады пачала актыўна адраджацца. Праз стагоддзі яна ізноў ажыла і пры гэтым  захавала свой характар. А яе класічныя сюжэты пра барацьбу дабра са злом заўсёды будуць актуальнымі , і ніякія інфармацыйныя тэхналогіі не заменяць непасрэднасць перажыванняў і чысціню ўспрымання   старажытнага лялечнага тэатра. А дзякуючы творчаму калектыву дзяцей і педагогаў Велікасельскай ДС-СШ  “Батлейка” захавалася і ў нашым раёне. З кожным годам яе пастаноўкі ўсё больш цікавыя.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4054 (Копировать) IMG_4057 (Копировать) IMG_4061 (Копировать) IMG_4082 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика