У Смаргонскую гарадскую бібліятэку №3 на гадзіну роднай мовы былі запрошаны вучні ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”
26.02.2019
—
Новости Культуры
|
21 лютага на гадзіну роднай мовы пад назвай “У родным слове – цэлы свет” прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы былі запрошаны вучні з 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”.
Прысутныя праслухалі гісторыю ўзнікнення гэтага дня, вершы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове: Ю. Свіркі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна і іншыя. Вучні паказалі свае веды і эрудыцыю ў інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”. Было прапанавана адказаць па шэсць пытанняў у пяці раздзелах: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Лепшыя знаўцы беларускай мовы атрымалі ў падарунак ад бібліятэкі кніжныя закладкі з напамінам аб Міжнародным дню роднай мовы. Біблятэкар правяла агляд літаратуры па выставе кніг з аднайменнай назвай. Вучні зачыталі выказванні аб роднай мове: П. Панчанкі, В. Быкава, Я Коласа, М. Багдановіча, Я. Сіпакова. Ірына ВІСЦЯЖ, загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №3”. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лютага на гадзіну роднай мовы пад назвай “У родным слове – цэлы свет” прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы былі запрошаны вучні з 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя... |
|