Вясну сустрэлі на Дубровеншчыне. 21.by

Вясну сустрэлі на Дубровеншчыне

11.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно, масленица, праздник, весна

У суботу на гарадскім стадыёне дубровенцы блінамі, песнямі і спартыўнымі спаборніцтвамі правадзілі зіму і запрасілі да сябе вясну.

Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна

Каля галоўнага увахода на стадыён разгарнулася галоўная сцэнічная пляцоўка свята “Масленіца”. З аднаго боку пляцоўкі жыхароў раёна запрашалі пачаставацца блінцамі,якія тут жа гатавалі на вогнішчы гаспадынькі з Дабрыні і Сваташыц.

Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна

З другога — ўдзельніцы гуртоў “Кудзеліца”, “Грамніцы”, клуба “Сардэчныя сустрэчы”, самадзейныя артысты са Сваташыц і Буды дапамагалі вырашыць спрэчку Зімы і Вясны: каму заставацца на зямлі далей.
А побач працавала выязная школа-бяспекі. Ратавальнікі разам з прадстаўнікамі райкама БРСМ расказвалі дарослым і дзецям, як аказваць першую дапамогу, вызначалі ці ведаюць маленькія жыхары Дубровеншчыны, як трэба сябе паводзіць у надзвычайным выпадку.


Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна

У межах свята праводзіўся конкурс “Міс-пудзіла 2019” на лепшую ляльку-пудзіла для масленічнага вогнішча, у якой перамагла лялька, вырабленая вучнямі сярэдняй школы №2 г.Дуброўна
А у гэты ж час на спартыўных пляцоўках ішлі спаборніцтвы каманд прадпрыемстваў і ўстаноў горада.


Дубровно, масленица, праздник, весна

Адкрываючы спартыўныя спаборніцтвы Алег Лындзін, старшыня райвыканкама, пажадаў усім удзельнікам добрага веснавога настроя. Ен адзначыў:
—Вельмі добра, што мы памятаем свае карані, праводзім традыцыйныя народныя святы, выкарыстоўваем магчымасці для падтрымкі здаровага ладу жыцця. Нас наперадзе чакае напружаны працоўны перыяд, таму давайце атрымаем добры зарад бадзёрасці і аптымізму, каб здзейсніць усе планы.

Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна

У спаборніцтвах па пяці відах сторту прынялі ўдзел 14 клубаў фізкультурна-спартыўнай работы працоўных калектываў. Па выніках першае агульнакаманднае месца заваявалі спартсмены УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік”, другое і трэццяе месца — у прадстаўнікоў аддзела па адукацыі і ў каманды спецыялістаў Дубровенскага райвыканкама адпаведна.

Дубровно, масленица, праздник, весна


Дубровно, масленица, праздник, весна

Вось так дружна і весела праводзіла Дубровеншчына зіму. А вясна аддзячыла сапраўдным веснавым надвор’ем, першымі спевамі жаваранкаў і крыгаходам.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу на гарадскім стадыёне дубровенцы блінамі, песнямі і спартыўнымі спаборніцтвамі правадзілі зіму і запрасілі да сябе вясну. Каля галоўнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика