Жаночы твар смаргонскай паэзіі. 21.by

Жаночы твар смаргонскай паэзіі

08.04.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры паэткі. У кожнай – свой погляд на паэзію. Ірына Гаева, Вольга Андрушчанка і Таццяна Скарынкіна. Твар у смаргонскай паэзіі ўсё-такі жаночы.

IMG_3810.JPG

Вольга АНДРУШЧАНКА, Ірына ГАЕВА і Таццяна СКАРЫНКІНА


Дзень паэзіі, хоць і з невялікім спазненнем, у цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначылі вельмі цёпла і шчыра.

Эпіграфам паэтычнага вечара сталі словы Канстанціна Васільева: ”Паэзія, якая бушуе толькі ў душы паэта, яшчэ не паэзія – бо пра яе ніхто не ведае. Яна “сама ў сабе”. Тое ж, што і нічога. Яна – па-за дзеяння. Па-за жыцця. Паэт, які ўтойвае пра сябе свае вершы, – пазбаўляе жыццё сэнсу. Патрэба перадаваць свае вершы галоснасці – абавязковая  работа паэта. Бо толькі гэта прыдае сэнс яго заняткам і – шырэй – яго жыццю”.

Былая настаўніца геаграфіі Ірына Гаева не ўтойвае ў сабе вершы: шчодра дзеліцца з чытачамі сваімі ўражаннямі маладосці, нізка яе вершаў прысвечана восені жыцця – якраз у гэтым узросце і знаходзіцца паэтка. Два гады таму Ірына Міканораўна стала пераможцам літаратурнага конкурсу на лепшы твор, прысвечаны сімвалу Смаргоні – абаранкам.

Калі Ірына Гаева пайшла на заслужаны адпачынак, яна стала ініцыятарам стварэння вакальнай групы “Крынічанька” пры цэнтры сацыяльных паслуг “Цёплы дом”. 

Вольга Андрушчанка таксама былая настаўніца. Выкладала рускую мову і літаратуру. Цяпер актыўная ўдзельніца “Крынічанькі”. Па-ранейшаму піша вершы. У іх – жыццёвы  вопыт і развагі. Многія напісаны ў стылі прыпавесці ці байкі.

Сваімі вершаванымі творамі Ірына Гаева і Вольга Андрушчанка аздабляюць канцэртныя праграмы “Крынічанькі”.

Творчасць паэткі Тані Скарынкінай вядучыя імпрэзы ахарактарызавалі так: “Яе вершы – як палотны абстракцыяністаў - незразумелыя большасці людзей”. І заінтрыгавалі тых, хто быў не знаёмы з творчасцю нашай зямлячкі.

Беларускі паэт Дзмітрый Строцаў лічыць: “Дзіўна, што паэтыка Тані, з аднаго боку, неверагодна авангардная, складаная, высокаінтэлектуальная. З другога боку – абсалютна народная”. І ў гэтым пераконваюцца тыя, хто чытае Таню Скарынкіну. Дарэчы, яе вершы перакладзены на чэшскую, польскую, беларускую, украінскую, італьянскую, англійскую мовы,  іўрыт і іншыя.

На гэты час у Таццяны тры выдадзеныя кнігі паэзіі. Нядаўна ў паэткі быў юбілей, падчас святкавання якога яна чытала вершы з новай кнігі “І ўсе пакідалі нажы”. Пакуль гэта кніга не выдадзена, але Таня спадзяецца, што хутка яна пабачыць свет.

Пасля чытання вершаў смаргонскіх паэтак і іх абмеркавання ўсім прысутным прапанавалі наведаць… літаратурны салон. І як шмат гадоў таму, паўдзельнічаць у старадаўняй салоннай гульні бурымэ (што ў перакладзе абазначае “рыфмаваныя канцы”). Раней гэта гульня была вельмі папулярнай у літаратурных салонах. А пасля прапала. Адрадзіць яе спрабаваў Аляксандр Дзюма, ён нават арганізаваў конкурс па гульні у бурымэ, пасля чаго апублікаваў зборнік вершаў.

 Як заўважылі вядучыя свята, бурымэ не страчвае сваёй актуальнасці. Апошнім часам гэту гульню сталі ўключаць у склад трэнінгаў многія буйныя бізнес-кампаніі. Гульня дапамагае развіваць знаходлівасць, уяўленне, пачуццё гумару, узбагачаць лексікон.

Пасля таго, як госці бібліятэкі папрацавалі “над словам” і прадставілі свае тварэнні, стала зразумела: з творчымі фантазіяй і гумарам у смаргонцаў усё ў парадку.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры паэткі. У кожнай – свой погляд на паэзію. Ірына Гаева, Вольга Андрушчанка і Таццяна Скарынкіна. Твар у смаргонскай паэзіі ўсё-такі жаночы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика