Как в Кобрине прошел праздник игры и игрушек СООО «ПП Полесье». 21.by

Как в Кобрине прошел праздник игры и игрушек СООО «ПП Полесье»

05.06.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сімвал шчаслівага дзяцінства

Якім павінна быць дзяцінства? Яркім на фарбы, багатым на станоўчыя эмоцыі і  ўражанні, цёплым і сонечным на пачуцці і ўсмешкі.  Менавіта такім яно і запомніцца дзецям,  якія хоць аднойчы паўдзельнічалі ў вялікім свяце гульні і цацкі СТАА “ВП Палессе”, што прымяркоўваецца да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Пяць гадоў назад, калі ўлады  горада разам з зацікаўленымі  асобамі абмяркоўвалі  арганізацыю мерапрыемства, якое б стала візітнай карткай Кобрына, ніхто нават уявіць не мог, што свята гульні і цацкі набудзе такі вялікі размах, заўважыў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык у звароце да ўдзельнікаў. Валянцін Васільевіч падзякаваў кіраўніцтву прадпрыемства за сацыяльнае партнёрства, дзякуючы якому было здзейснена шэраг дабрачынных акцый, сярод якіх  “Разам мы зможам многае” па ўсталяванні афтальмалагічнага кабінета, устаноўка скейт-пляцоўкі і інш.

Распачалі свята яркім касцюміраваным парадам удзельнікі арт-праекта “Дзеці планеты”.  Як адзначыла кіраўнік Галіна Сакалова, трэці год яна прывозіць у Кобрын самых лепшых вакалістаў, музыкантаў, танцораў з разнастайных калектываў свету, тых, якія здольны падарыць слухачам незабыўныя ўражанні. У сваю чаргу дзеці таксама насычаюцца станоўчай энергетыкай і з задавальненнем чакаюць новых сустрэч з кабрынчанамі.

На працягу двух дзён ні адна са шматлікіх пляцовак, якія размясціліся на 10000 м2 плошчы гандлёвага цэнтра “Палессе”, не пуставала.

У самых маленькіх удзельнікаў свята карысталіся папулярнасцю сектары з цацкамі прадпрыемства “Палессе”, клоўны і казачныя персанажы, якія быццам з экрана тэлевізара сышлі да іх, катанне на веласіпедах, гульні ў пясочніцы,  маляванне, батуты, дзіцячыя горкі.  Магчымасцяў для праяўлення фантазіі і  творчых здольнасцяў хапала ўсім. Каля сцяны з вялікага канструктара, якая стала прыемнай навінкай гэтага года, рэалізаваць свае вялікія ідэі дзецям дапамагалі і дарослыя.

Гонкі на электрамабілях, скаладром, боўлінг, выступленні картынгістаў Кобрынскага клуба ДТСААФ,  ролераў, “жалезныя коні” кобрынскіх байкераў, спаборніцтвы RC Drift на радыёкіраваных мадэлях, фехтаванні на бяспечных мячах ( “спачан”), камп’ютарныя танкавыя баталіі, водныя атракцыёны прыцягвалі як малых, так і падлеткаў. Аматараў спорту  таксама не абышлі  сюрпрызы.  Акрамя традыцыйных турніраў па футболе і пляжным валейболе, якія сабралі  нямала прыхільнікаў камандных гульняў,  прысутныя свята маглі на ўласныя вочы ацаніць вартасць машыны Mammoet, пастаяннага ўдзельніка ралі-марафонаў “Дакар” і “Шаўковы шлях”.

Для бацькоў і тых, хто плануе імі стаць, Фондам ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь былі арганізаваны цікавыя майстар-класы  “Дзеці ў бяспецы”, якія расказалі маладым бацькам, як абараніць сваіх дзяцей ад небяспечных і непрыемных выпадкаў. Не меншую цікавасць выклікаў і музычны майстар-клас ад групы “Нагуаль”. Жывыя гукі скрыпкі, гітары, барабанаў, дудкі краналі сваёй меладычнасцю і душэўнасцю…

Уся двухдзённая імпрэза была нішто іншае, як казка, добрая казка, дзе льецца радасць і смех, дзе дабро заўсёды перамагае злое, дзе кожны вучыцца жыць у міры і згодзе, знаходзіць сабе новых сяброў.  Казка, якая назаўсёды застанецца ў дзіцячых сэрцах як сімвал іх шчаслівага дзяцінства.

Алена БАКУН.

НА ЗДЫМКАХ аўтара: яркія імгненні свята.













 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как в Кобрине прошел праздник игры и игрушек СООО «ПП Полесье»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика