«Доехал до поворота и увидел большевистские танки». Как СССР напал на Польшу и воссоединил Беларусь. 21.by

«Доехал до поворота и увидел большевистские танки». Как СССР напал на Польшу и воссоединил Беларусь

15.07.2019 09:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

70 лет назад, 17 сентября 1939 года, Красная Армия перешла советско-польскую границу. Как проходили первые бои, в своей новой книге «Верасень 1939-га. Магілы „неаб'яўленай“ вайны» рассказывает историк Игорь Мельников. TUT.BY публикует фрагмент этой работы. Сбор средств на издание книги идет на краудфандинговой платформе Ulej.


Красноармеец поражает польского орла, освобождая от гнета украинских и белорусских крестьян. Советский плакат 1939 года. Фото: wikimedia.org

«На вежы сядзеў савецкі жаўнер з газетай у руках. Савіцкі падняў вінтоўку і стрэліў. Газета імгненна пачала чырванець»

Падзеі на ўчастку ля Краснага (мястэчка ля Радашковічаў. — Заўвага TUT.BY) апісваў польскі кавалерыст Вінцэнт Сурынт:

«Каля 3 гадзін раніцы 17 верасня зазваніў тэлефон. Я думаў, што гэта да нас (гаворка пра кавалерыйскі эскадрон. — Заўв. аўт.), аднак гэта была размова паміж камандаваннем з Вілейкі і Х батальёнам КАП (Корпус аховы памежжа — польскае фарміраванне, якое ахоўвала савецка-польскую мяжу. — Заўв. аўт.). Я пачуў, што Саветы пераходзяць мяжу і ёсць загад стрымаць іх усімі сіламі. Адразу пасля гэтага я падняў узвод па трывозе. […]

Камандзір эскадрона вызначыў тры патрулі, якія адразу раз’ехаліся. Капрал Скрунц выехаў на тракт да Радашковічаў і даехаў да вёскі Папоўшчына, адначасова ў патруль выехалі два капралы, браты Вараксы з Маладзечна. […] Абодва браты (…) так і не вярнуліся […]. Калі капрал Скрунц вярнуўся і даклаў, што чуў танкі пад вёскай Папоўшчына, каля 10 км ад Краснага, паручнік адразу вызначыў другі ўзвод (…) для патрулявання тракта на Радашковічы. Мы паехалі на чале гэтага атрада. Даехалі да вёскі Плябанія. […] Калі я даехаў да паварота, убачыў бальшавіцкія танкі, якія стаялі ў два шэрагі на дарозе. Іх экіпажы, без баявой аховы, проста снедалі. […] На вежы аднаго з іх сядзеў савецкі жаўнер з газетай у руках, а калі ўбачыў нашых, пачаў махаць Савіцкаму, каб той пад’ехаў. Старшы ўлан Савіцкі падняў вінтоўку і стрэліў у танкіста. Газета імгненна пачала чырванець.

Відэа: Ігар Мельнікаў

Я закрычаў „Вяртайся!“, але ў той жа момант па нас пачалі страляць два кулямёты. Наш атрад паскакаў у вёску Плябанія. Быў загад: пасля выведкі адразу вяртацца і не прымаць бой. […] У пэўны момант адзін з уланаў падае з каня. Калі пад’язджаем да вёскі, там стаіць шмат грамадзянскага насельніцтва. Конь Савіцкага спатыкаецца, і гэты ўлан таксама падае і не падае прыкметаў жыцця. […]

Калі паручнік Санок даведаўся, што двое ўланаў засталіся ў вёсцы, паехаў туды, каб забраць параненых. Людзі яму сказалі, што абодва ўжо памерлі. Відавочна іх забілі кулі, выпушчаныя бальшавікамі з кулямётаў, а конская збруя не давала ім упасці. […]

Гэтае здарэнне мела трагічны эпілог. Калі савецкія танкі даехалі да вёскі і бальшавіцкі танкіст убачыў цела Савіцкага, то спецыяльна наехаў на парэшткі і цалкам іх раздушыў. […] Пазней маці забітага на працягу некалькіх тыдняў прыходзіла на гэтае месца, збірала зямлю ў мяшкі і насіла ў зробленую ў сваёй вёсцы магілу. Пра лёс парэшткаў другога ўлана я нічога не ведаю».

Сёння пра пахаванні згаданых вышэй польскіх кавалерыстаў нічога не вядома.

«З вышкі застрачыў кулямёт. Наша артылерыя двума-трыма стрэламі разнесла вышку на трэскі»

Кровапралітныя баі прайшлі ў раёне памежнай роты КАП «Дуброва» (…). Увечары 16 верасня 1939 года камандзір адной з застаў, капрал Нядзельскі, разглядаючы ў бінокль вёску Вендзелева (цяпер Мінскі раён. — Заўв. TUT.BY), якая ляжала на савецкім баку мяжы, убачыў велізарную колькасць жаўнераў Чырвонай Арміі. Ужо праз некалькі гадзін усе гэтыя часткі рушылі на Захад. Савецкія памежнікі спрабавалі падысці да стражніцы «Шапавалы» незаўважна, аднак іх пачуў службовы сабака, які напаў на аднаго з савецкіх памежнікаў.

Польскія вартавыя мяжы паспелі заняць кругавую абарону. Бой працягваўся некалькі гадзін. Польскі супраціў удалося зламаць толькі тады, калі з савецкага боку падцягнулі артылерыю. Падчас штурму стражніцы загінулі тры (па іншых звестках, чатыры) польскія памежнікі, а яшчэ 10 трапілі ў палон. Параненага капрала Нядзельскага прывезлі ў камендатуру ў Заслаўі, дзе неўзабаве той і памёр. Падчас штурму загінулі два чырвонаармейцы. Мясцовыя жыхары ўзгадвалі, што забітых жаўнераў з абодвух бакоў пахавалі побач са стражніцай. У 1960-я гады ў раён стражніцы прыязджалі нейкія людзі, якія забралі парэшткі чырвонаармейцаў, а вось магіла польскіх памежнікаў згубілася.


Фундамент савецкай памежнай заставы. Фота: архіў Ігара Мельнікава

Вельмі жорсткі бой адбыўся на стражніцы КАП «Коласава» (цяпер пасёлак Стаўбцоўскага раёна. — Заўв. TUT.BY). Да вайны гэта быў галоўны чыгуначны калідор з СССР у Польшчу. Польская памежная інфраструктура тут была дастаткова разбудаваная. Стражніца ўяўляла з сябе вялікі цагляны будынак. Вось як той бой апісваўся ў савецкай газеце:

«Рота старшага лейтэнанта Кашлакова атрымала баявы загад — дзейнічаць у галаўной паходнай заставе і перайсці мяжу ў раёне памежслупа 777. Наперад накіраваліся танкі. Пад’ехалі камандуючы фронтам камандарм 2-га рангу тав. Кавалёў, члены Вайсковага савета. Тав. Кашлакоў далажыў камандуючаму абстаноўку. Паследаваў загад прасоўваць роту. Кулямёты адкрылі агонь па польскіх памежніках. Польская стражніца спрабавала аказаць супраціў. З яе вышкі застрачыў кулямёт. Нашая артылерыя двума-трыма стрэламі разнесла вышку на трэскі. Палякі заселі ў памяшканні стражніцы. Нашыя артылерысты знайшлі іх і там».

Факты з гэтай справаздачы пацвярджаюць і апытаныя аўтарам жыхары Коласава, якія адзначалі, што раніцай 17 верасня 1939 года савецкія памежнікі, якія перайшлі мяжу, забілі польскага вартавога на назіральнай вышцы і атакавалі стражніцу. Капаўцы аказалі супраціў, і будынак удалося ўзяць толькі пасля таго, як на дапамогу падраздзяленням савецкіх памежнікаў падышла артылерыя.

Савецкая памежная застава ў Коласава (справа). Здымак пачатку 1930-х гадоў. Фота: архіў Ігара Мельнікава

Вось як штурм адной з польскіх стражніц апісваўся ў савецкім выданні «Пограничник»:

«У 5 гадзін 25 хвілін мы дасягнулі вышыні, якая на ўсход ад мястэчка Р. (Рубяжэвічы — цяпер аграгарадок Стаўбцоўскага раёна. — Заўв. TUT.BY). Тут знаходзілася польская стражніца. Наперадзе ішоў галаўны дазор пад камандаваннем камандзіра таварыша Вайленкі. Сустрэтыя на шляху два польскія жаўнеры былі захопленыя ў палон. […] Калі да стражніцы засталося некалькі метраў, праціўнік заўважыў нашу групу і адкрыў моцны агонь. […] Польскія жаўнеры абстрэльвалі нас з розных участкаў: з помнікаў, агароджы касцёла. […] Я прыняў рашэнне пакінуць з кулямётам аддзяленне таварышу Вайленку, астатнія чырвонаармейцы і камандзіры адышлі назад, павярнулі ў тыл стражніцы і ўдарылі па ёй з заходняга боку. Праціўнік быў ліквідаваны, стражніца ўзятая. […] У баі мы згубілі камсамольца-памежніка таварыша Кандраццева. […] Праціўнік панёс страты — 8 забітых і 6 параненых».

«Дарога ўся перакапаная гусеніцамі танкаў, капытамі коней, коламі аўтамабіляў»


Памежнік КАП ля цягніка на польска-савецкай мяжы. Фота: архіў Ігара Мельнікава

Адзін з аўтараў савецкай газеты «Красная Звезда» так апісваў свае ўражанні ад убачанага на «рыжскай» мяжы:

«Побач з чыгуначнымі шляхамі ляжаў павалены ў вільготную зямлю польскі памежны слуп. Сарваны з яго жалезны аднагаловы арол валяўся ў бруднай лужыне. Тут была савецка-польская мяжа. Дарога ўся перакапаная гусеніцамі танкаў, капытамі коней, коламі аўтамабіляў. След магутнай Чырвонай Арміі сыходзіць удалечыню па палях, па пясчаных звілістых дарогах. […] Раптам з’яўляецца дом пад жалезным яркафарбаваным дахам, абнесены высокім плотам. Ён самотна стаіць сярод вялікага зямельнага масіву. Гэта хутар асадніка. […] Сяляне называюць асаднікаў псамі. Калі пры першай сутычцы на мяжы быў забіты асаднік, яго труп доўга ляжаў незакапаным. Сяляне падыходзілі і адварочваліся. „Сабаку сабачая смерць“, — казалі яны», — адзначалася ў матэрыяле.

Добавим от себя, что осадниками называли польских колонистов (часто бывших военных), которые получили земельные наделы на территориях Западной Беларуси и Западной Украины. Разумеется, отношение крестьян к осадникам было куда более сложным. Но на календаре был 1939 год, а идеологическая борьба с буржуазным миром была в самом разгаре.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70 лет назад, 17 сентября 1939 года, Красная Армия перешла советско-польскую границу. Как проходили первые бои, в своей новой книге «Верасень 1939-га. Магілы "неаб'яўленай"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика