У вёсцы Мерчыцы адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальварак мінулага” (фотарэпартаж). 21.by

У вёсцы Мерчыцы адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальварак мінулага” (фотарэпартаж)

11.08.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Фальварак мінулага 2019 (5)

У вёсцы Мерчыцы адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальварак мінулага”. Дзея праходзіла на тэрыторыі Цэнтра традыцыйнай культуры і быту “Спадчына Палесся”. Пачаўся фестываль з шэсця творчых калектываў, цэрэмонія адкрыцця адбылася на святочнай пляцоўцы. Потым фальклорныя калектывы раёна ўзялі ўдзел у конкурсе народнай творчасці “Роднай зямлі шматгалоссе”, які прадугледжваў дэманстраванне абрадаў, выкананне песень, танцаў і музыкі. У гала-канцэрце паўдзельнічалі госці раёна – выканаўцы з Івацэвіцкага, Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў. Праграмма прадугледжвала таксама этнадыскатэку “Скокі пад гармонік”, выставу-продаж вырабаў майстроў, майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, фальклорна-гульнёвыя пляцоўкі, гандаль “Беларускі гасцінец” ды іншае. З 5 жніўня ў Мерчыцах працавалі разьбяры па дрэве. Госці свята змаглі ўбачыць, што атрымалася ў майстроў з драўляных калод. Нагадаем, што майстры працавалі над вобразамі працавітага палешука.

Прапануем фотарэпартаж з фестывалю.

Фото Людмілы РЭБКАВЕЦ.

Понравилась статья? Поделитесь с друзьями!

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика