Пярсцёнкі як сімвал шлюбу. 21.by

Пярсцёнкі як сімвал шлюбу

20.08.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7264
IMG_7271
Каля будынка аддзела ЗАГС Столінскага райвыканкама пануе атмасфера святочнасці і рамантычнасці. Гэта не толькі таму, што наведваюцца сюды маладажоны, каб зарэгістраваць шлюб і атрымаць свой першы сямейны дакумент…

Тут як у самім будынку, так і вакол яго вялікая колькасць пакаёвых, адна- і шматгадовых кветак, вечназялёных раслін.
Прыгожыя ружы, а далей сцежка вядзе да неад’емнага атрыбута святочнай цырымоніі – заручальных пярсцёнкаў, што выкананы з жалеза. Яны сімвалізуюць тое, што сэрцы маладых ужо занятыя.
Як маладажоны, так і госці з задавальненнем робяць тут фотаздымкі на памяць. Не абмінаюць і стылізаваныя лавачкі з такімі ж пярсцёнкамі.
Прыемна тут пасядзець летнім вечарам і памарыць аб будучыні. Упэўнена, што на гэтым месцы даволі часта можна заўважыць закаханых. І мабыць, не адна прапанова рукі і сэрца прагучала каля гэтых пярсцёнкаў.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля будынка аддзела ЗАГС Столінскага райвыканкама пануе атмасфера святочнасці і рамантычнасці. Гэта не толькі таму, што наведваюцца сюды маладажоны, каб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика