Не проста даць веды, а дапамагчы юнаму чалавеку дакрануцца да цудоўнага….. 21.by

Не проста даць веды, а дапамагчы юнаму чалавеку дакрануцца да цудоўнага….

13.10.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выкладчык па класе фартэпіяна Наталля Дабашынская працуе ў Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў ужо 32 гады. Больш за 20 з іх — узначальвае фартэпіяннае аддзяленне школы. Свой шлях у сур’ёзную музыку Наталля Канстанцінаўна пачала з Маладзечанскага вучылішча    імя Агінскага, затым паглыбіла свае веды ў тагачаснай Белдзяржкансерваторыі імя Луначарскага (зараз — Беларуская акадэмія музыкі).


Работу сваю мая суразмоўца лічыць не зусім звычайнай, таму што яе задача — не проста даць веды, а дапамагчы юнаму чалавеку дакрануцца да цудоўнага, навучыцца больш тонка, больш пранікнёна адчуваць прыгажосць, якую тоіць у сабе неабсяжны свет музыкі.

— Нават калі мае вучні не становяцца прафесійнымі музыкантамі, я ўсё роўна радуюся таму, што яны атрымалі ў нашай школе асаблівыя рысы, — гаворыць Наталля Канстанцінаўна. — Пастаяннае судакрананне з класічнай музыкай і развіццё дробнай маторыкі пальцаў стымулюе разумовае развіццё дзіцяці, дапамагае яму быць больш паспяховым і ў іншых сферах жыцця.

Любімыя кампазітары Н.К. Дабашынскай — Шапэн, Рахманінаў і Бах, любоў да творчасці якіх яна з за-  хапленнем перадае і сваім вучням.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкладчык па класе фартэпіяна Наталля Дабашынская працуе ў Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў ужо 32 гады. Больш за 20 з іх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика