У Вялікай зале музея-запаведніка адкрылася неардынарная выстава. 21.by

У Вялікай зале музея-запаведніка адкрылася неардынарная выстава

23.06.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Неардынарная выстава адкрылася ў Вялікай зале музея-запаведніка. На ёй сабраны паштоўкі-карціны з гісторыяй беларускага мястэчка, якое сёння ўжо не існуе. Гродзенскі мастак Алесь Сураў у сваіх творах змог перадаць каларыт гэтага населенага пункта. У кожным творы адчуваецца дынаміка жыцця простых         людзей, іх штодзённыя клопаты, радасці і перажыванні.


Аўтар паказвае гісторыю мястэчка як цэнтра своеасаблівай культуры і побыту, дзе важную ролю адыгрываў этнічны склад. У пачатку ХХ ст. гэта былі яўрэі, колькасць якіх складала каля 80 % насельніцтва. Іх традыцыі і культура значна ўплывалі як на знешні, так і на ўнутраны выгляд мястэчка.

Мастак адзначае, што яго работы хоць і аб’яднаны адной тэмай, але паказваюць рознабаковыя карціны жыцця. У адных — гумар і сатыра, у другіх — штодзённая мітусня, а ў некаторых — вельмі сур’ёзныя і глыбокія пытанні…


Нязвыклым з’яўляецца тэхніка і матэрыял твораў. Напрыклад, рамай для карціны “Стары кравец” з’яўляецца стальніца ад швейнай машынкі, а карціну “Сара. Дачка Зэгармайста” сімвалічна атачаюць старыя цыферблаты… Кожны твор Алеся Сурава — гэта не толькі каларыт, але і філасофія міжваеннага мірнага жыцця.

Выставу “Паштоўкі з мястэчка” можна будзе наведаць да 15 лістапада.

Ірына МІЛІНКЕВІЧ,

старшы навуковы супрацоўнік НГКМЗ “Нясвіж”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неардынарная выстава адкрылася ў Вялікай зале музея-запаведніка. На ёй сабраны паштоўкі-карціны з гісторыяй беларускага мястэчка, якое сёння ўжо не існуе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика