Жыллё ў Слоніма патаннела толькі на 10%
22.09.2009 20:18
—
Новости Экономики
|
Нягледзячы на абвал цэн мінскіх кватэр (-30—35% з пачатку года), у Слоніме нерухомасць патаннела толькі на 10%.
Па словах супрацоўнікаў слонімскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, на сённяшні дзень 1 квадратны метр жылля каштуе ў межах 700—750 долараў. "Калі летась аднапакаёвая кватэра ў Слоніме каштавала 22 000—29 000 долараў, то сёння яна каштуе ад 16 000 да 26 000 “зялёных”, — адзначаюць спецыялісты слонімскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. — За двухпакаёвую кватэру летась прасілі ад 42 000 да 53 000 долараў, сёлета — 17 000—40 000 долараў. Трохпакаёвая кватэра ў 2008 годзе каштавала ад 53 000 да 58 000 долараў, у гэтым — ад 46 000 да 48 000. Чатырохпакаёвыя кватэры сёння прадаюць дзесьці за 61 000 долараў. Летась іх цана складала 68 000 долараў". "Наогул, кошт нерухомасці ў Слоніме залежыць ад шматлікіх фактараў: планіроўка кватэры, аддаленасць ад цэнтра горада, размяшчэнне па раёнах, — заўважаюць у тым жа агенцтве. — Самыя дарагія кватэры — у мікрараёне Энка, які ў 1992 годзе пабудавалі туркі: аднапакаёўка там каштуе 26 000 “зялёных”, што на 6—10 тысяч перавышае сярэднестатыстычную цану па горадзе". Нягледзячы на тое, што нерухомасць у Слоніме патаннела, попыт на яе паменшыўся. "На сённяшні дзень попыт на кватэры значна знізіўся. У параўнанні з мінулым годам прыкладна ў тры разы”, — кажуць слонімскія спецыялісты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на абвал цэн мінскіх кватэр (-30—35% з пачатку года), у Слоніме нерухомасць патаннела толькі на 10%
|
|