Шашлыкi ў краме будуць ужо на шпажках
28.09.2009
—
Новости Экономики
|
Выпуск шэрагу чарговых навiнак — ахалоджаных мясных паўфабрыкатаў — мае намер распачаць у найблiжэйшы час Кобрынскi мясакамбiнат. У прыватнасцi, гаворка iдзе пра шашлыкi "Факел" i "Агеньчык", якiя мяркуецца выпускаць адразу на драўляных шпажках — па пяць—шэсць штук на вагу на невялiкiх паддончыках. Гэта будуць кавалачкi мяса, загорнутыя ў грудзiнку — у натуральных чырвоных цi зялёных марынадах. У апошнiм выпадку колер тлумачыцца наяўнасцю сярод iнгрэдыентаў зяленiва, патлумачыла галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людмiла КАДЗIРАВА. Яшчэ плануецца выпуск "Вiтушак", "Смаўжоў", "Ракушак", "Падковак" — паўфабрыкатаў з мяса, калi ў кавалачак свiнiны цi ялавiчыны дадаецца нейкi iншы напаўняльнiк, у ролi якога можа быць шпiк, фарш, грудзiнка. Гэта ўсё загортваецца адмысловым чынам i залiваецца марынадам. Такая прадукцыя падыходзiць для прыгатавання ў мiкрахвалевай печы, у духоўцы, на грылi. Першую пробную партыю ў смажаным выглядзе ахвотныя маглi пакаштаваць на нядаўнiх "Дажынках". Цяпер на мясакамбiнаце вывучаюць магчымасць пераходу на выпуск паўфабрыкатаў больш iстотнымi па аб'ёмах партыямi. Напрыклад, такiмi, якiмi цяпер вырабляецца тут вараная каўбаса з рознымi напаўняльнiкамi. Раней мы пiсалi, што "першынцам" стала каўбаса з сырам, а цяпер яе пачалi вырабляць i з маслiнамi, алiўкамi, грыбамi, папрыкай. На чарзе — каўбаса з чарнаслiвам, кажуць, будзе незвычайны смак. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпуск шэрагу чарговых навiнак — ахалоджаных мясных паўфабрыкатаў — мае намер распачаць у найблiжэйшы час Кобрынскi мясакамбiнат. У прыватнасцi, гаворка iдзе пра шашлыкi "Факел" i "Агеньчык", якiя мяркуецца выпускаць адразу на драўляных шпажках — па пяць—шэсць штук на вагу на невялiкiх паддончыках.
|
|