Па здароўе — да суседа
26.10.2009
—
Новости Экономики
|
Месцы адпачынку ў Беларусі вабяць гасцей з Літвы шэрагам істотных пераваг.
Нядаўна ў Вільнюсе прайшоў літоўска-беларускі круглы стол, прысвечаны турыстычным стасункам паміж краінамі-суседкамі. “Усяго сабралася каля 60 чалавек, я ўдзельнічаў у размове па запрашэнні Міністэрства спорту і турызму разам з дырэктарамі нашых буйных санаторыяў, маю на ўвазе “Радон”, “Парэчча”, “Рассвет-Любань” і “Сасновы бор”, — дзеліцца ўражаннямі Віктар Панамароў, намеснік гендырэктара прадпрыемства “Белаграздраўніца”. — Галоўны акцэнт рабіўся на тым, што суседзям часцей хочацца бываць адзін у аднаго, а развіваць кантакты ў сферы турызму — справа ўзаемавыгадная”. Сёння ў Беларусі ёсць адметныя аздараўленчыя прыродныя фактары, і яны аб’ектыўна больш даступныя, чым у суседзяў. Тут можна казаць пра радонавыя крыніцы, сапрапелевыя гразі, каштоўныя мінеральныя воды, сетку дзіцячых санаторыяў. Немалаважна, што ў беларускіх санаторыях кошты ніжэйшыя. “Я прааналізаваў цанавую палітыку на такія паслугі ў Друскінінкаі і параўнаў іх з нашымі, — гаворыць В.Панамароў. — Цяпер пражыванне ў “Радоне”, самым магутным санаторыі ў нашай сістэмы, каштуе каля 22 еўра за суткі, у літоўцаў — 37-40. Кошт вышэй амаль удвая. Прааналізаваў і інтэнсіўнасць аздараўлення: яны укладваюць у кошт пуцёўкі ў дзень каля трох працэдур, а мы пяць-шэсць. Факты красамоўныя…” Між іншым, літоўскія тураператары, як і іх кліенты, і самі ўмеюць лічыць. Яны казалі на круглым стале, што літоўцам падабаецца ехаць на аздараўленне ў Беларусь. Да прыкладу, у тым жа “Радоне” за год бывае больш за 70 чалавек з Літвы. Вялікія спадзяванні на пашырэнне кантактаў за кошт гэтак званай 50-кіламетровай бязвізавай зоны, куды ўвойдзе і Вільнюс. Цяпер, заўважым, віза каштуе 60 еўра. І санаторый “Парэчча”, што пад Гродна, за 12 кіламетраў ад Друскінінкая, патрапляе ў гэтую зону. Таму спецыялісты ўпэўнены: лячэбны турызм мае добрыя перспектывы ў нашых узаемадачыненнях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцы адпачынку ў Беларусі вабяць гасцей з Літвы шэрагам істотных пераваг
|
|