Зацікаўленасць партнёраў
04.11.2009
—
Новости Экономики
|
Прадстаўнікі Мінскай вобласці і іранскай правінцыі Тэгеран падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Рэгіёны маюць намер развіваць гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя адносіны. Таксама Мінская вобласць і правінцыя Тэгеран будуць імкнуцца ствараць спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестыцый, наладжвання кантактаў паміж навучальнымі ўстановамі, тэатрамі, музеямі, творчымі саюзамі і фондамі. На думку губернатара правінцыі Тэгеран Мартэза Тамадона, новае пагадненне паспрыяе павелічэнню прытоку беларускіх турыстаў у Іран, наладжванню кантактаў паміж бізнесменамі, рэалізацыі сумесных праектаў. Надзея Радзівон Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі Мінскай вобласці і іранскай правінцыі Тэгеран падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве |
|