Чарговая дата перамоваў па транзыту электраэнэргіі - 22 студзеня
20.01.2010
—
Новости Экономики
|
Новы раўнд перамоваў Расеі і Беларусі па пытаньнях паставак і транзыту электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі заплянаваны на пятніцу 22 студзеня.Сустрэча пройдзе ў Менску, паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе “Интер РАО ЕЭС”.
“Интер РАО ЕЭС” бачыць тэндэнцыю да збліжэньня пазіцыяў удзельнікаў перамоваў", - адзначылі суразмоўца і дадаў, што бакі блізкія да завяршэньня перамоў. 4-га студзеня канцэрн “Белэнэрга” папярэдзіў, што магчыма спыніць пастаўкі расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць з прычыны таго, што ўмоў транзыту не ўзгодненыя. Паводле “Интер РАО ЕЭС”, Беларусь патрабуе павялічыць кошт транзыту ў 5,5 разы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы раўнд перамоваў Расеі і Беларусі па пытаньнях паставак і транзыту электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі заплянаваны на пятніцу 22 студзеня. |
|