БелАЗ фармальна перастаў быць дзяржаўным
09.02.2010
—
Новости Экономики
|
РУВП «Беларускі аўтамабільны завод» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Як паведамляеАкцыянаванне БелАЗа праведзена ў 2009 годзе ў адпаведнасці з планам прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, зацверджаным пастановай Савета міністраў ад 14 ліпеня 2008 года № 1021. Беларускі аўтамабільны завод заснаваны ў верасні 1948 года. Асноўнай прадукцыяй БелАЗа з'яўляюцца кар'ерныя самазвалы, франтальныя колавыя пагрузчыкі і бульдозеры, цягачы-эвакуатары, спецыяльныя транспартныя сродкі для падземных работ, цяжкавозы для металургічнай вытворчасці і іншыя спецыялізаваныя тэхналагічныя машыны. Беларускі аўтамабільны завод займае трэць сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў і ўваходзіць у сямёрку вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар'ернай тэхнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|