Эўра ў Беларусі: прапанова перавышае попыт
07.05.2010
—
Новости Экономики
|
Нацыянальны банк Беларусі не выказвае неспакою адносна стану валютных рэзэрваў у зьвязку з падзеньнем курса эўра на ўсясьветных рынках. Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар Нацбанку Анатоль Драздоў.Нацбанк захоўвае валютныя рэзэрвы краіны ня толькі ў эўра, але і ў далярах ЗША, расейскіх рублях і кітайскіх юанях. Працэнтныя суадносіны гэтых валют у агульным аб'ёме рэзэрваў Нацбанк не паведамляе. Паводле А.Драздова, магчымая дывэрсыфікацыя актываў — таксама закрытая інфармацыя, бо падобныя аб'явы з боку рэгулятара могуць зрабіць магутны ўплыў на валютны рынак і прывесьці да нэгатыўных наступстваў для банкаў і суб'ектаў гаспадараньня. Паводле Беларускай валютна-фондавай біржы, 7 траўня ў таргах эўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём зьдзелак склаў 9 мільёнаў 611 тысяч (попыт — 7 мільёнаў 879 тысяч, прапанова — 9 мільёнаў 611 тысяч), а курс зьменшыўся на 9 рублёў да адзнакі 3.801 рубля за эўра. Ад пачатку году курс беларускага рубля да эўра ўмацаваўся на 7,41%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі не выказвае неспакою адносна стану валютных рэзэрваў у зьвязку з падзеньнем курса эўра на ўсясьветных рынках. |
|