Дэфіцыт бюджэту склаў 1,3 трлн рублёў. 21.by

Дэфіцыт бюджэту склаў 1,3 трлн рублёў

23.05.2010 13:20 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень – красавік 2010 года склаў 1,3 трлн рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі. Па выніках першага квартала гэты паказчык склаўся ў суме 477,9 млрд рублёў. Па выніках года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту можа скласці 3,6 трлн рублёў.

Даходы за чатыры месяцы 2010 года склаліся ў суме 9,2 трлн, або 25,8% гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 1 трлн рублёў (28,6%). За студзень-красавік 2010 года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДВ на суму 3,1 трлн рублёў (24,8%). Акцызы склаў 1,2 трлн рублёў (26,7%). Падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці паступілі на суму 2,1 трлн рублёў (21,2%).

Па стане на 1 мая 2010 г. сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 98 млрд рублёў, што на 39,4 млрд рублёў больш у параўнанні з 1 студзеня 2010 года.

Выдаткі рэспубліканскага бюджэту за студзень – красавік 2010 года склалі 10,5 трлн рублёў, або 26,7% гадавога плана. З іх на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 1,9 трлн рублёў (30,5% гадавога плану), нацыянальнай эканомікі – 3,6 трлн рублёў (27,8%), выдаткі на агульнаграмадскую дзейнасць склалі 3,7 трлн рублёў (23,6%).


tut.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень – красавік 2010 года склаў 1,3 трлн рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі. Па выніках першага квартала гэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика