Дзятлаўскі сыраробны завод: «Беллакт» спрабуе ажыццявіць рэйдэрскі захоп
26.05.2010 20:22
—
Новости Экономики
|
Прадстаўнікі «Дзятлаўскага сыраробнага завода» выступілі ў афіцыёзнай «Гродзенскай праўдзе» з гучным матэрыялам, маўляў, «Беллакт» прадпрыняў спробу рэйдэрскага захору заводу. «Акцыя вядзецца шляхам неаб’ектыўнага інфармавання акцыянераў.Ім рознымі спосабамі прапаноўваецца прадаць, перадаць у даверанае карыстанне свае акцыі, праўда, па кошце як мінімум у 10 разоў менш за іх фактычны кошт», — пішуць старшыня назіральнага савета ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» Ганна Грынцэвіч і дырэктар прадпрыемства Аляксандр Дубовік. У 2008–2009 гадах дзятлаўскі завод меў вялікія праблемы — прадпрыемства працавала ў страту. У дадатак, не працавала асноўная тэхналагічная лінія — яе мадэрнізавалі. У параўнанні з крызіснымі гадамі цяперашняя сітуацыя выглядае лепш. Гэта, на думку кіраўніцтва, дазваляе меркаваць пра паспяховасць завода. Маўляў, за першыя чатыры месяцы года рэнтабельнасць дзятлаўскага завода склала 26,8%, а ў «Беллакта» — 18,6%. Пра тое, што прадпрыемствы працуюць фактычна ў розных вагавых катэгорыях, размовы не вядзецца. А між тым «Беллакт» — адзін з найбуйнейшых экспарцёраў малочнай прадукцыі на рынак Расіі.У канцы матэрыяла кіраўніцтва Дзятлаўскага сыраробнага завода «звяртаецца да акцыянераў прадпрыемства, яго цяперашніх работнікаў і заводскіх ветэранаў: «Беражыце створанае вашай працай, працай вашых бацькоў, не паддавайцеся на ўгаворы прадаць, перадаць у даверанае карыстанне свае акцыі. Заставайцеся паўнапраўнымі гаспадарамі свайго завода! Прыведзены і каментар новага губернатара Гродзеншчыны Сямёна Шапіра: — У Гродзенскай вобласці неадкладна спынены ўсялякі несанкцыянаваны продаж уласнасці.Як сказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, не мы стваралі ў краіне ўласнасць, не нам яе і дзяліць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцтва стратнага дзятлаўскага прадпрыемства баіцца, што кіраўніцтва ваўкавыскага «Беллакта» адправіць «заводскіх ветэранаў» на пенсію.
|
|