Імпартазамяшчэнне — з’явяцца першыя беларускія джынсы. 21.by

Імпартазамяшчэнне — з’явяцца першыя беларускія джынсы

26.05.2010 21:23 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першая ў Беларусі фабрыка па выпуску джынсавай вопраткі праз год адкрыецца ў Гродна на рагу вуліц Дзяржынскага і Белыя Росы. У ліпені мінулага года прадпрыемства з замежным капіталам «БелРадэр» было зарэгістравана адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» у якасці рэзідэнта. А яго

заснавальнікі — польская фірма «Радэр» з Кракава і брытанская кампанія з Уэльса, якія прафінансуюць праект.

Кошт праекту — больш за 2 мільёны еўра. Прадукцыя будзе пазначаная гандлёвай маркай «RADER».

— Для паспяховага развіцця плануем выкарыстоўваць дваццацігадовы вопыт вытворчасці джынсаў польскай кампаніі «Радэр», — распавядае дырэктар ЗТАА «БелРадэр» Андрэй Шапялевіч. — 

Фабрыка ў Гродне будзе дакладнай копіяй той, якая размешчана ў прыгарадзе Кракава.

З пускам фабрыкі ў горадзе з’явіцца 150 вакантных месцаў. Будучыя тэхнолагі пройдуць навучанне на амерыканскім заводзе ў польскім горадзе Лодзь. Фабрыка штомесяц будзе выпускаць прыкладна 20 тысяч вырабаў, яе працу арганізуюць у дзве змены. Гродзенцы змогуць купіць джынсавую вопратку ў краме на прахадной.


ЯВ, паводле «Гродзенскай праўды»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фабрыка размесціцца ў спальным раёне Гродна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика