Беларусь — на 7‑м месцы сярод краін СССР па росце цэн
01.06.2010 10:41
—
Новости Экономики
|
Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень—красавік 2010 года. Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. У першую пяцёрку ўвайшлі Малдова, дзе з пачатку года цэны павялічыліся на 5,8%, Украіна (4,4%), Арменія (4,2%), Кыргызстан (3,8%) і Казахстан (3,6%). Далей размясціліся Расія (3,6%), Беларусь (3,1%), Азербайджан (2,9%), Грузія (2,7%), Эстонія (2,4%), Літва (1,9%), Таджыкістан (1,8%) і Латвія (1,5%). Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане. У красавіку цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,7%. Па гэтым паказчыку краіна раздзяліла трэцяе месца з Казахстанам. У лідэрах аказаліся Арменія (1,3%) і Латвія (0,9%). Больш нізкімі тэмпамі цэны раслі ў Эстоніі (0,5%), Літве (0,4%), Малдове, Расіі (па 0,3%), Грузіі і Таджыкістане (по 0,2%). Не змяніліся цэны ў Азербайджане, знізіліся ва Украіне (0,3%) і Кыргызстане (1,0%). Няма дадзеных па Туркменістане і Узбекістане. У 2009 годзе Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (10,1%; прагноз — 9—11%), у першым квартале 2010 года — дзевятае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень—красавік 2010 года. Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных...
|
|