Мінэнерга Беларусі: «Газпром» вінен нам $200 млн за транзіт газу. 21.by

Мінэнерга Беларусі: «Газпром» вінен нам $200 млн за транзіт газу

18.06.2010 22:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Газпром» мае запазычанасць перад Беларуссю за транзіт расійскага газу ў Заходнюю Еўропу на суму каля $200 млн – столькі ж, у колькі Расія ацэньвае запазычанасць Мінска за пастаўкі «блакітнага паліва»,

заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец.

«За транзіт на сённяшні дзень, паводле нашых разлікаў, «Газпром» вінен крыху больш за $200 млн», – сказаў Таўпянец у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала (БТ).

Паводле яго словаў, Мінэнерга Беларусі атрымала сёння тэлеграму ад «Газпрома», дзе гаворыцца пра тое, што ў выпадку нявыплаты доўгу «Белтрансгаза» перад «Газпромам» за пастаўлены газ, пастаўкі газу ў Беларусь будуць абмежаваныя на 85% ад ліміту чэрвеня.

«Пытанне такога глыбокага абмежавання можа зачапіць і пытанні транзіту», – заявіў намеснік міністра.


gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика