Аб’ёмы паставак расійскага газу цераз Беларусь у Літву поўнасцю адноўленыя. 21.by

Аб’ёмы паставак расійскага газу цераз Беларусь у Літву поўнасцю адноўленыя

24.06.2010 15:23 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар літоўскага прадпрыемства па транспарціроўцы і пастаўках газу Lietuvos dujos Сігіта Пятрыканітэ‑Юркунене.

23 чэрвеня, з‑за газавага канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй, падача газу ў Літву была скарочана больш чым на 40%.

Паводле слоў прэс‑сакратара, апошнія некалькі гадзін вялося аднаўленне аб’ёмаў паставак, і на гэты момант газ падаецца ў звычайным рэжыме.

«У сувязі з гэтым адпала неабходнасць пераарыентацыі паставак цераз Латвію, аднак літоўская і латышская газатранспартныя кампаніі гатовыя на гэта ў любы момант», — сказала Пятрыканітэ‑Юркунене.

Яна зазначыла, што пастаўкі газу поўнасцю адноўленыя як для Літвы, гэтак і транзітам у Калінінградскую вобласць Расіі. Аб аднаўленні нармальнага рэжыму транзіту газу праінфармавана кіраўніцтва Літвы і ЕС.

Як паведамлялася раней, раніцай 24 чэрвеня кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў прэм’ер‑міністру РФ Уладзіміру Пуціну, што скарачэнне аб’ёмаў паставак прыроднага газу ў Еўропу цераз Беларусь дасягнула 20% з‑за несанкцыянаванага адбору беларускім бокам.

23 чэрвеня еўракамісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер заявіў журналістам у Бруселі, што скарачэнне паставак газу ў Літву — «праблема не проста адной з краін Еўрасаюза, гэта ўдар па ўсім ЕС». Ён заклікаў Маскву і Мінск паважаць уласныя абавязацельствы перад Еўропай. Іх праблемы «не павінны быць праблемай» ЕС, падкрэсліў еўракамісар.


Марына Носава, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар літоўскага прадпрыемства па транспарціроўцы і пастаўках газу Lietuvos dujos Сігіта Пятрыканітэ‑Юркунене.23 чэрвеня, з‑за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика