Даляр абнавіў гістарычны максімум
01.07.2010 16:58
—
Новости Экономики
|
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 1 ліпеня ўзрос на 3 рублі і склаў 3.023 рублі.
Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 28 млн. 238 тыс. (попыт — 28 млн. 336 тыс., прапанова — 5 млн. 668 тыс.). У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,25 рубля да 96,37 рубля. Аб’ём таргоў склаў 295 млн. 805 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 186 млн. 963 тыс., прапанова — 295 млн. 805 тыс.). У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 13 млн. 438 тыс. (попыт — 13 млн. 444 тыс., прапанова — 7 млн. 445 тыс.), а курс узрос на 7 рублёў да адзнакі 3.697 рублёў за еўра. У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.025,09 рубля супраць 1.025,01 рубля днём раней. З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,08%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,59%, да расійскага рубля знізіўся на 1,81%, да еўра — умацаваўся на 9,95%. На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 1 ліпеня ўзрос на 3 рублі і склаў 3.023 рублі. Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам... |
|