Беларусь аддала доўг Азербайджану. 21.by

Беларусь аддала доўг Азербайджану

01.07.2010 16:28 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь пагасіла дзяржаўны крэдыт, які быў узяты ў Азэрбайджану на 12 дзён для разьлікаў з Газпромам.
Плянавы тэрмін вяртаньня крэдыту надыходзіў 5 ліпеня, але было прынятае рашэньне поўнасьцю разьлічыцца па гэтым крэдыце ўжо сёньня.


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка раней заявіў, што для пагашэньня доўгу перад Газпромам за газ, пастаўлены ў студзені-красавіку гэтага году, быў узяты дзяржаўны крэдыт у Азэрбайджану на 200 мільёнаў даляраў. З гэтай сумы быў зроблены плацёж на адрас Газпрому ў памеры 187 мільёнаў даляраў.

Прыцягненьне дзяржаўнага крэдыту з Азэрбайджану было замацавана пастановай беларускага ўраду ад 22 чэрвеня. Прэс-служба Лукашэнкі ў той дзень паведаміла, што адбылася тэлефонная размова кіраўніка Беларусі з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.

Апроч таго, 25 чэрвеня ўрад прыняў пастанову № 969, якая ўступіла ў сілу задняй датай - 23 чэрвеня, у дзень пералічэньня плацяжу Газпрому. Згодна з дакумэнтам, у 2010 годзе Белтрансгаз атрымаў бюджэтную пазыку ў памеры 186 мільёнаў 617 тысяч даляраў "для пагашэньня доўгу за пастаўлены Газпромам прыродны газ зь яе вяртаньнем не пазьней за 30 чэрвеня 2010 году".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плянавы тэрмін вяртаньня крэдыту надыходзіў 5 ліпеня, але было прынятае рашэньне поўнасьцю разьлічыцца па гэтым крэдыце ўжо сёньня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика