Канец калгасаў?. 21.by

Канец калгасаў?

14.07.2010 09:39 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі разглядаецца магчымасць рэфармавання дзяржаўных манаполій у сферы аграпрамысловага комплексу, энергетыкі, сувязі і тэлекамунікацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сродкаў масавай інфармацыі для развіцця канкурэнцыі, павышэння эфектыўнасці, зніжэння коштаў на іх прадукцыю. Такія меры прапануе праект комплекснага плану мерапрыемстваў на 2010 па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі.

Цяпер дакумент праходзіць узгадненне ў органах дзяржкіравання, і для яго рэалізацыі мяркуецца да кастрычніка 2010 распрацаваць спецыяльную стратэгію.

Акрамя таго, праектам плану прапануецца распрацоўка комплексу мераў, скіраваных на абмежаванне манапалістычнай дзейнасці,

як на агульнанацыянальным, так і ўнутрырэгіянальным узроўні. Гэтыя меры будуць уключаць унясенне зменаў у інструкцыю па вызначэнні даміноўнага становішча гаспадарчых суб’ектаў на таварных рынках для больш поўнага іх ахопу.

У адпаведнасці з праектам прадугледжанае ўзмацненне паўнамоцтваў органа, які ажыццяўляе антыманапольнае рэгуляванне, а таксама яго незалежнасць, выдзяленне ў структуры натуральных манаполій напрамкаў, дзе магчыма стварэнне канкурэнтнага асяроддзя і адасабленне інфраструктур. Пры гэтым прапануецца ўзмацніць празрыстасць дзейнасці карпарацый: «Кошты, тарыфы, зарплаты і прэміі топ-менеджменту, пагадненні, фінансавыя вынікі павінныя стаць набыткам галоснасці», — адзначаецца ў праекце.

Падзяліцца навіной: 
belaruspartisan.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі разглядаецца магчымасць рэфармавання дзяржаўных манаполій у сферы аграпрамысловага комплексу, энергетыкі, сувязі і тэлекамунікацый,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика