Нацбанк разлічвае да канца года ўтрымаць курс валютнага кошыка ў калідоры плюс-мінус 2-3%. 21.by

Нацбанк разлічвае да канца года ўтрымаць курс валютнага кошыка ў калідоры плюс-мінус 2-3%

20.07.2010 10:49 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк чакае, што да канца года курс беларускага рубля застанецца стабільным. Акрамя таго, існуюць усе ўмовы, каб ваганні беларускага рубля да канца года па-ранейшаму знаходзіліся ў калідоры плюс-мінус 2–3%.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 19 ліпеня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку аб выкананні Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ў першым паўгоддзі 2010 года.

«Як быў праінфармаваны прэзідэнт, усе задачы, пастаўленыя Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі, у першым паўгоддзі забяспечаны ў поўным аб’ёме», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Курс беларускага рубля да кошыка валют на працягу паўгоддзя заставаўся стабільным і ў цэлым умацаваўся да кошыка валют на 1,1%.

Золатавалютныя рэзервы на 1 ліпеня ў нацыянальным вызначэнні перавышалі 6 млрд. долараў ЗША.

На 1 ліпеня 2010 года ў параўнанні з 1 ліпеня мінулага года крэдытная запазычанасць прадпрыемстваў перад банкамі вырасла ў 1,32 разу, «фактычна ўся патрэба ў крэдытаванні была забяспечаная». «Асаблівая ўвага» была нададзеная крэдытаванню дзяржаўных праграм, якое было павялічана ў 1,4 разу. Найбольш хуткімі тэмпамі развівалася льготнае крэдытаванне жылля. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яно вырасла ў 1,54 разу. Як заявіў Пракаповіч, у банкаўскай сістэме ёсць усе неабходныя рэсурсы, каб забяспечыць далейшае крэдытаванне эканомікі. Ён «адзначыў важнасць таго, што крэдытаванне эканомікі забяспечваюць усе банкі, а не толькі дзяржаўныя».

За шэсць месяцаў працэнтныя стаўкі па крэдытах зніжаныя для юрыдычных асоб больш чым на 5 працэнтных пунктаў. Калі ў студзені ў сярэднім працэнтная стаўка па выдадзеных крэдытах складала больш за 21%, то па выніках чэрвеня — 16,5% у цэлым, а для юрыдычных асоб — у сярэднім 15,4%. Стаўка рэфінансавання за гэты перыяд зніжана з 14% да 11,5%. Пракаповіч падкрэсліў, што «работа па зніжэнні працэнтных ставак будзе працягвацца ў трэцім і чацвёртым кварталах».

Банкаўская сістэма забяспечана ў поўным аб’ёме неабходнымі рэсурсамі, заявіў Пракаповіч. Калі ў пачатку года ліквіднасць банкаў была недастатковай, то з сакавіка гэтая сітуацыя «кардынальна змянілася». Нацбанк «вымушаны забіраць лішнія грошы ў банкаў шляхам выкупу, продажу каштоўных папер і іншых кірункаў». Пракаповіч выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час «узрасце актыўнасць прадпрыемстваў, якія стануць больш прад’яўляць эфектыўных праектаў, і крэдытаванне ў другім паўгоддзі будзе ісці больш хуткімі тэмпамі, чым у першым».

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк чакае, што да канца года курс беларускага рубля застанецца стабільным. Акрамя таго, існуюць усе ўмовы, каб ваганні беларускага рубля да канца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика