Мінэканомікі: Увайсці ў 30-у краін з найлепшымі ўмовамі вядзення бізнесу Беларусь можа ўжо ў 2011-м
04.08.2010 10:50
—
Новости Экономики
|
Беларусь можа ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу ўжо ў наступным годзе, лічыць намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў. «Да гэтага часу распрацаваны комплекс мер, скіраваных на ўваходжанне Беларусі ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу, — адзначыў ён у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН. — Меры, якія плануецца прыняць для дасягнення гэтай задачы, ахопліваюць шырокае кола пытанняў, ад падаткаабкладання да ліквідацыі прадпрыемстваў», — паведаміў намеснік міністра. Садзейнічаць павышэнню рэйтынгу Беларусі, паводле яго слоў, будуць змены, прынятыя ў закон «Аб гаспадарчых таварыствах». «Падчас распрацоўкі гэтага законапраекта мы цесна працавалі ў тым ліку з экспертамі Сусветнага банка», — адзначыў Мельнікаў. У дакуменце, дадаў ён, улічаны многія рэкамендацыі СБ. У новым законе, які прэзідэнт падпісаў 15 ліпеня, адлюстравана, у прыватнасці, рэкамендацыя Сусветнага банка, што тычыцца раскрыцця інфармацыі. «Інфармацыя пра здзелкі, ажыццёўленыя пры зацікаўленасці афіляваных асоб гаспадарчых таварыстваў, будзе падлягаць абавязковаму раскрыццю. Акрамя таго, улічаны іскавыя магчымасці акцыянераў: цяпер яны змогуць абскардзіць у судзе здзелкі, якія яны палічаць незаконнымі», — растлумачыў Мельнікаў. Зараз, паведаміў намеснік міністра, у краіне налічваецца больш за 40 тысяч гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку 1 тысяча 958 адкрытых акцыянерных таварыстваў і 33 тысячы таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. Беларусь займае Тым не менш, паводле звестак урада, паляпшэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Сусветнага банка стрымліваюць некаторыя фактары. «Гэта ў першую чаргу падаткаабкладанне, дзе мы займаем Рэйтынг «Вядзенне бізнесу — 2011» будзе апублікаваны ў верасні 2010 года. Беларускі ўрад разлічвае, што паляпшэнне пазіцый рэспублікі ў гэтым рэйтынгу дасць магчымасць павялічыць інвестыцыйную прывабнасць краіны. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь можа ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу ўжо ў наступным годзе, лічыць намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў. ... |
|